Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
ЗША: ФБР падало апошнія звесткі аб ахвярах на фоне нянавісці да вызнаўцаў розных рэлігій
19.11.2015 08:42

У агульнай складанасці 70 чалавек сталі ахвярамі 64 злачынстваў на глебе нянавісці да Каталіцкага Касцёла ў ЗША ў 2014 годзе, паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным на інтэрнэт-сайце Федэральнага бюро расследаванняў (ФБР) 16 лістапада.

 
19 лістапада — XXXIII Звычайны тыдзень
19.11.2015 03:00

1 чыт. 1 Мак 2, 15–29; Пс 50 (49), 1–2. 5–6. 14–15.
Ев. Лк 19, 41–44.

 
Лк 19, 41–44
19.11.2015 03:00

«Калі б і ты пазнаў, што служыць для спакою твайго»

 
Прачніся
19.11.2015 00:00

У Гeтсіманіі вучняў змарыў сон. Як ні намагаліся не спаць, павекі закрываліся, і адразу ж навальваліся вобразы, выявы, і нейкі такі цяжар, нібы дурман, які, аднак, не ўдавалася прагнаць ніякім высілкам. Можа, таму, што ўвесь час думаеш, што не спіш, чуваеш, нават молішся, а насамрэч ускідваешся ад сну, калі з табой загавораць.

 
Імша з удзелам беларускіх вернікаў у межах Тыдня апекi Маці Божай Вастрабрамскай адбылася ў Вільні (+фота)
18.11.2015 17:41

18 лістапада ў Вострай Браме ў Вільні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў межах святкавання Тыдня апекi Маці Божай Вастрабрамскай. У Імшы прынялі ўдзел вернікі з Беларусі.

 
У гомельскай Дзіцячай вёсцы адбылося свята
18.11.2015 17:31

Традыцыйны Дзень Анёла-ахоўніка адзначылі ў гомельскай Дзіцячай вёсцы (Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця).

 
Гамiлiя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас святой Iмшы ў Вострай Браме ў межах святкавання Тыдня апекi Маці Божай Вастрабрамскай
18.11.2015 17:04

18 лістапада 2015 г.

 
Пантыфік: дабро дзяцей стаіць вышэй за ўсё іншае
18.11.2015 16:50

Папа Францішак звярнуўся 18 лістапада з заклікам у сувязі з набліжэннем Сусветнага дня дзіцяці. Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Пантыфік падкрэсліў, што абарона дзяцей, іх ахова ад розных форм эксплуатацыі і кепскіх адносін з’яўляецца абавязкам, а дабро дзіцяці — самым важным крытэрыем.

 
Сусветны кангрэс каталіцкай адукацыі пачаўся ў Рыме
18.11.2015 16:38

У Рыме 18 лістапада пачаўся Сусветны кангрэс каталіцкай адукацыі, прысвечаны 50-годдзю саборнай Дэкларацыі “Gravissimum educationis” і 25-годдзю Апостальскай канстытуцыі “Ex Corde Ecclesiae”.

 
Папа Францішак: Касцёл — брамнік Божага дому, а не яго гаспадар
18.11.2015 16:11

Папа Францішак заклікаў адчыніць дзверы сем’яў, гарадоў і грамадстваў. На пачатку агульнай аўдыенцыі 18 лістапада Святы Айцец нагадаў, што з набліжэннем Юбілейнага Года Касцёл апынуўся на парозе вялікай і шырока адчыненай брамы Божай Міласэрнасці.

 
<< Першая < Папярэдняя 651 652 653 654 655 656 657 658 659 660 Наступная > Апошняя >>

Старонка 656 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.