Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец: Езус плача над светам, які не зразумеў шляху міру
19.11.2015 17:04

Увесь свет знаходзіцца ў стане вайны, якой няма апраўдання, адзначыў Папа Францішак 19 лістапада падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік засяродзіўся над евангельскай сцэнай, дзе Езус заплакаў над Ерузалемам.

 
Святы Пасад аб кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты
19.11.2015 16:22

Справа кананізацыі благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты яшчэ не завершана, і тым больш пакуль не ўстаноўлена дата абвяшчэння яе святой. Аб гэтым паведаміў 18 лістапада ў інтэрв’ю лацінаамерыканскаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву ACI Prensa намеснік кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы айцец Чыра Бэнэдэціні.

 
Дзяржаўны Сакратар Папы прыняў удзел у нарадзе па бяспецы
19.11.2015 16:05

Важна не паддавацца страху, бо менавіта гэтага жадаюць тэрарысты, адзначыў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П'етро Паралін пасля сустрэчы, прысвечанай бяспецы ў Рыме падчас Юбілейнага Году Міласэрнасці, у якой прыняў удзел. Нарада прайшла 18 лістапада ў адміністрацыі італьянскай сталіцы.

 
Выстава «Гродзенская дыяцэзія ўчора і сёння» праходзіць у Гродне
19.11.2015 15:04

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава, прысвечаная 25-годдзю Гродзенскай дыяцэзіі, створанай 13 красавіка 1991 г. Папам Янам Паўлам ІІ. Нягледзячы на сваю кароткую гісторыю, землі дыяцэзіі маюць старажытную каталіцкую традыцыю, адлюстраваную ў помніках архітэктуры і сакральнага мастацтва, рэлігійным жыцці і культавай практыцы.

 
Кніга «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.» перададзена Папу
19.11.2015 14:50

10-14 лістапада ў Рыме адбыліся Студыйныя дні, прысвечаныя прасапаграфіі ўніяцкага духавенства на беларускіх землях у XVI–XIX ст., удзел у якіх прыняў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў.

 
Колькасць веруючых у свеце будзе расці — прагноз
19.11.2015 14:09

Здагадкі аб хуткай смерці рэлігій былі перабольшаныя. Паводле нядаўніх даследаванняў, рост рэлігійных груп ва ўсім свеце, па прагнозах, будзе ў 23 разы больш, чым рост нерэлігійных груп паміж 2010 і 2050 г.

 
Пастырская сустрэча духавенства адбылася ў магілёўскай парафіі Св. Антонія
19.11.2015 11:14

У сустрэчы прынялі удзел святары з Магілёва, Чавусаў, Асіпавічаў, Крычава, Шклова, Горкаў, Глуска, манахіні Кангрэгацыі Сясцёр святой Ядвiгi ад Беззаганнай Багародзiцы Панны Марыi (ядвiжанкi), Кангрэгацыі Сясцёр св. Дамiнiка (дамініканкi), Кангрэгацыі Сясцёр Мiсiянерак Святой Сям’i. Узначаліў сустрэчу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
«Дзякуй за духоўныя лекі» — шчырае слова ўдзельніцы пілігрымкі ў Вільню
19.11.2015 10:46

14 лістапада вернікі парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла з Іўя прымалі ўдзел у пілігрымцы на віленскую зямлю, дзе наведалі многія святыні горада. Сваімі ўражаннямі ад духоўнага падарожжа дзеліцца верніца гэтай парафіі Марыя Коркінец.

 
Католікі ўдзельнічаюць у кінафестывалі «Неўскі Дабравест» у Санкт-Пецярбургу
19.11.2015 10:02

16 лістапада ў Санкт-Пецярбургу ў канцэртна-выставачнай зале «Смольны сабор» адбылося ўрачыстае адкрыццё IX Міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно «Неўскі Дабравест». У яго арганізацыі прымаюць удзел прадстаўнікі асноўных хрысціянскіх канфесій горада.

 
У Ватыкане прайшоў абрад “Recognitio”
19.11.2015 09:28

Абрад “Recognitio” — пацвярджэння — Святых Дзвярэй прайшоў 17 лістапада ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. Яго ўзначаліў архіпрэзбітэр базылікі кардынал Анджэло Камастры. Гэта быў яшчэ адзін этап падрыхтоўкі да правядзення Юбілейнага Года, які пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 651 652 653 654 655 656 657 658 659 660 Наступная > Апошняя >>

Старонка 655 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.