18 лістапада пачала працаваць «Бібліятэка імя Ёзафа Ратцынгера» ў Тэўтонскім калегіуме, размешчаным паміж базылікай св. Пятра і Залам Паўла VI у Ватыкане.
«Жывучы сярод мусульман, мы назіраем, што яны асуджаюць гэтыя напады і глыбока засмучаныя тым фактам, што гэтыя акты былі здзейснены ў імя ісламу», – з такімі словамі каталіцкія біскупы Алжыра звярнуліся да епіскапату Францыі.
У мексіканскім штаце Пуэбла з’явіліся звесткі аб знікненні чарговага каталіцкага святара. Ксёндз Эраста Пліега дэ Хэсус чатыры гады быў пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Куйоако.
18 лістапада Вострая Брама вітала пілігрымаў з Мінска. Да цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай прыехала каля 50 вернікаў. Арганізоўвалі паломніцтва «легіянеры» касцёла свв. Сымона і Алены.
20 лістапада ўвесь свет святкуе дзень сваёй будучыні, якая, і ніхто з гэтым не паспрачаецца, у дзецях. ААН прапанавала адзначаць Сусветны дзень дзіцяці 20 лістапада ў сувязі з тым, што два галоўныя дакументы па абароне правоў нашай «будучыні» былі прыняты якраз у гэты дзень.
1 чыт. 1 Мак 4, 36–37. 52–59; Пс 1 Кр 29, 10. 11abc. 11d–12a. 12bcd. Ев. Лк 19, 45–48.
Альбо: Успамін св. Рафала Каліноўскага, святара.
«Вы зрабілі з Божага дома логава злодзеяў»
За памерлых святароў, біскупаў і кансэкраваных асобаў, якія служылі ў сучасных межах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, маліліся на святой Імшы падчас пастырскай сустрэчы духавенства архідыяцэзіі, якая прайшла 19 лiстапада ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысцiцеля.
Сённяшнія чытанні гавораць аб вяртанні Езуса Хрыста на зямлю. Гэта будзе момант, які прыйдзе неспадзявана.