Вiльнюс, 16 лiстапада 2015 г.
У сувязі з тэрактамі ў Парыжы Год Божай Міласэрнасці, які пачынаецца 8 снежня, набывае яшчэ большае значэнне, сказаў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі SJ у заяве, якую цытуе Ватыканскае радыё.
16 лістапада 1888 г. нарадзіўся беларускі рэлігійны і палітычны дзеяч ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, які перакладаў Евангелле на беларускую мову, змагаўся за незалежнасць Беларусі і быў забіты ў нацысцкім канцлагеры «Трасцянец».
14 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшоў дзень духоўных разважанняў, які правёў а. Алег Шэнда OFMCap. На гэты раз дзень духоўных разважанняў быў асаблівым чынам прымеркаваны да таго, што навучэнец трэцяга курса Януш Чарнамораў рыхтаваўся атрымаць духоўны строй – сутану.
Вечарам 15 лістапада Папа Францішак наведаў лютэранскую царкву італьянскай сталіцы, падтрымаўшы традыцыю, закладзеную Янам Паўлам II і Бэнэдыктам XVI, якія былі тут з візітамі адпаведна ў 1983 і 2010 гадах.
Вышэйшы Савет ісламскіх вучоных у Каралеўстве Марока выдаў спецыяльны рэлігійны загад (фетву), у якім напісана, што іслам асуджае тэрор, агрэсію і забойства нявінных.
16 лістапада ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай адзначылі ў парафіі ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія). Урачыстасць узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Рэдакцыя часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» выклала на афіцыйным сайце часопіса нумары выдання за апошнія пяць гадоў.
У Мінску нядаўна выйшла ў свет наватарская кніга Дзяніса Лісейчыкава пра беларускіх святароў-уніятаў «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.», якую ўжо перадалі Святому Айцу Францішку.
15 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Брэстчыны правяла акцыю Сусветнага дня памяці ахвяр ДТЗ, прысвечанага памяці дзяцей, якія загінулі ў выніку дарожных аварый. У акцыі прынялі ўдзел каталіцкае і праваслаўнае духавенства Піншчыны.