Прадстаўнікі Касцёла рэзка выказаліся адносна таго, як агрэсіўна некаторыя палітычныя сілы ў краінах Захаду прымушаюць пакутуючыя ад галечы краіны Афрыкі да адмовы ад хрысціянскіх каштоўнасцяў.
У Пінску на вуліцы Янішчыц ідзе да завяршэння будаўніцтва касцёла св. Бэнэдыкта. 8 кастрычніка на будаўнічай пляцоўцы быў асвечаны і ўшанаваны крыж, які ўжо ўсталяваны на касцёльнай вежы. Абрад асвячэння здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
«Я з вялiкай радасцю ўспрыняў вестку аб прысуджэннi Вам Нобелеўскай прэмii ў галiне лiтаратуры за 2015 год, — адзначыў у віншаванні Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Гэта прызнанне Вашай лiтаратурнай дзейнасцi на сусветным узроўнi, а таксама вялiкi гонар для нашай багатай на таленты Бацькаўшчыны Беларусi».
Ва ўспамін святога Францішка Асізскага, 4 кастрычніка, у парафіі ва Удзеле прайшла парафіяльная ўрачыстасць. Падчас яе адбылося асвячэнне жывёл, якое, па словах пробашча парафіі айца Яраслава, праводзілася ў Віцебскай дыяцэзіі ўпершыню.
…І што гэта такое – чалавечае шчасце? Якім памерам яно? Ці ёсць такі разумны і далікатны прыбор, каб наогул зафіксаваў яго адным словам: «ёсць» або «няма». Бо самі мы, бывае, нават не заўсёды адпаведна яго разумеем, але шукаем. А можа, яшчэ й не там шукаем?
1 чыт. Ёэл 1, 13-15; 2, 1-2; Пс 9, 2-3. 6 і 16. 8-9.Ев. Лк 11, 15-26Успамін св. св. Дыянісія, біскупа, і паплечнікаў, мучанікаў.
1 чыт. (сш.16) 2 Кар 6, 4–10; Пс 126 (125), 1–2ab. 2cd–3. 4–5. 6.Ев. Мц 5, 13–16.
Альбо: Успамін св. Яна Леанардзі, святара.
1 чыт. (сш.16) 2 Кар 4, 1–2. 5–7; Пс 96 (95), 1–2a. 2b–3. 7–8a. 10.Ев. Лк 5, 1–11.
«Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства»
Сёння, 8 кастрычніка 2015 года, у 14.00 стала вядома імя Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і, на вялікую радасць і гонар для нашага народа, — гэта імя беларускі Святланы Алексіевіч.
Бачым ва ўрыўках Святога Пісання вялікую мудрасць – цаніць і заўсёды на першае месца ставіць Бога і не мець прывязанасцяў да зямных рэчаў.