Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Сінод падтрымаў увядзенне Папам новых нормаў «сужэнскага працэсу»
08.10.2015 17:07

Удзельнікі Сінода Біскупаў на тэму сям’і падтрымалі ўвядзенне Папам Францішкам новых нормаў, пакліканых паспрыяць паскарэнню прызнання несапраўднасці сужэнства. Адпаведныя дакументы Святога Айца былі апублікаваны два месяцы таму і ўвойдуць у сілу 8 снежня, з пачаткам Юбілейнага Года Міласэрнасці.

 
Гендэрызм і фемінізм былі сярод тэм, узнятых на Сінодзе ў «малых групах»
08.10.2015 16:12

Гендэрызм, фемінізм, паслабленне сувязяў былі сярод тэм, якія абмяркоўвалі ўдзельнікі Сінода Біскупаў на тэму сям’і 7 кастрычніка падчас сустрэч у фармаце «малых груп». Падставай для разважанняў і дыскусій стала першая частка працоўнага дакумента асамблеі «Instrumentum Laboris», дзе гаворыцца пра цяжкасці, якія перажываюць сучасныя сем’і.

 
Пробашч мінскага Чырвонага касцёла марыў быць лётчыкам, а стаў капеланам
08.10.2015 16:05

У кастрычніку стала вядома аб рашэнні курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, паводле якога кс. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі Св. Сымона і св. Алены ў Мінску, прызначаны духоўным апекуном — капеланам — для 50-й змешанай авіяцыйнай базы ў Мачулішчах. Афіцыйна інстытута вайсковых капеланаў у Беларусі няма, але ёсць практыка, калі каталіцкія святары апякуюцца рознымі сацыяльнымі групамі — студэнтамі ў навучальных установах, хворымі ў шпіталях, зняволеннымі ў турмах.

 
На Сінодзе Біскупаў прапанавана змяніць мову навучання Касцёла
08.10.2015 15:20

Пра патрэбу змяніць мову навучання Касцёла гаварылася на ранішняй сесіі Сінода Біскупаў па справах сям’і, які праходзіць у Ватыкане, 6 кастрычніка.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB у парафіі ў Лошыцы: «Ружанец — магутная, пераможная малітва, актуальная для кожнага з нас»
08.10.2015 14:48

7 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у мікрараёне Лошыца ў Мінску адбыўся парафіяльны фэст. Гэтае традыцыйнае парафіяльнае свята, прымеркаванае да ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, сёлета мела асаблівую адметнасць: парафію ўпершыню наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Сінод павінен звярнуць увагу на душпастырства сем’яў і адказнасць бацькоў за духоўнае выхаванне дзяцей»
08.10.2015 14:18

Сatholic.by паразмаўляў з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, які ўдзельнічае ў Сінодзе Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце», аб тым, што з’яўляецца найбольш важным у працы гэтага Сінода, аб істотных праблемах сучаснай сям’і і метадах душпастырства.

 
У Ракаве праходзяць святкаванні ў гонар Маці Божай Ружанцовай
08.10.2015 12:45

7 кастрычніка 1571 г. адбылася Бітва пры Лепанто паміж флотам Свяшчэннай Лігі і флотам Асманскай імперыі — адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у сусветнай гісторыі. Асманская імперыя на той час мела магутную армію і планавала захоп усёй Еўропы. Папа Пій V горача маліўся на ружанцы і заклікаў да малітвы іншых. Поўная перамога хрысціянскага флоту пазначыла канец асманскага панавання на Міжземным моры. Як падзяка за апякунства, гэты дзень быў названы ў гонар Маці Божай Пераможнай, а крыху пазней — Маці Божай Ружанцовай.

 
Законніцы з Беларусі прынялі ўдзел у Пілігрымцы кансэкраваных асобаў у Рыме
08.10.2015 12:00

5-8 кастрычніка сёстры Людміла Леўдаровіч i Яніна Жукоўская з супольнасці сясцёр Місіянерак Хрыста Валадара прынялі ўдзел у Пілігрымцы кансэкраваных асобаў у Рыме.

 
Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на антыпрыродны «гендарны» законапраект
08.10.2015 11:19

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выкарыстаў сваё права вета адносна законапраекта пра «гендарную адпаведнасць», які б дазваляў аддзяліць афіцыйны пол чалавека ад біялагічнага. Палітык дзейнічаў у адпаведнасці з навуковай праўдай і вучэннем Касцёла.

 
08 кастрычніка — XXVII Звычайны тыдзень
08.10.2015 03:00

1 чыт. Мал 3, 13-20а; Пс 1, 1-2. 3. 4 і 6.
Ев. Лк 11, 5-13.

 
<< Першая < Папярэдняя 701 702 703 704 705 706 707 708 709 710 Наступная > Апошняя >>

Старонка 701 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.