Увесь кастрычнік вернікі Каталіцкага Касцёла моляцца на ружанцы. Спосаб ружанцовай малітвы прыйшоў з хрысціянскага ўсходу, дзе з'явіўся прыкладна ў III ст. Сучасная форма Ружанца ўсталявалася ў 1470-х гадах, а ў 1520 г. яна была асвечаная Папам Львом X і названа Ружанцам Найсвяцейшай Панны Марыі.