3-4 кастрычніка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску прайшлі рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» з удзелам моладзі з розных куткоў Беларусі. На гэты раз яны былі прысвечаны тэме «Сэрца альбо розум».
3 кастрычніка, напярэдадні ўспаміну св. Францішка Асізскага, у францішканскім касцёле св. Міхала ў Івянцы адбылося набажэнства «Транзітус» — успамін благаслаўлёнай смерці, пераходу да дому Айца св. Францішка Асізскага, які памёр 3 кастрычніка 1226 года.
1 чыт. Ён 3, 1-10; Пс 130 (129), 1-2. 3-4. 7bc-8.Ев. Лк 10, 38-42.
Успамін св. Бруна, святара.
1 чыт. (сш.16) Флп 3, 8–14; Пс 1, 1–2. 3. 4 і 6.Ев. Лк 9, 57–62.
«Марта прыняла Яго, Марыя ж выбрала найлепшую частку»
5 кастрычніка Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску чарговы раз перажывала ўрачыстую інаўгурацыю новага навучальнага года. 2015/2016 год з’яўляецца пятнаццатым па ліку пасля адраджэння семінарыі ў 2001 годзе кардыналам Казімірам Свёнткам.
«Транзітус», сакрамэнт канфірмацыі, а таксама благаслаўленне хатніх жывёлаў — вось тры падзеі, якія прамінулі за два дні, 3-4 кастрычніка, у францішканскай парафіі ў Гродне, у вігілію і дзень успаміну аднаго з самых любімых святых, апекуна навакольнага асяроддзя — Францішка з Асізі.
Энцыкліка Папы на беларускай мове, моўная хвілінка з кс. Юрыем Барком, Нацыянальная пілігрымка беларусаў вачыма журналістаў-замежнікаў і іншыя падзеі Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.
Прэзентацыя >>>
«Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні,калі будзеце мець любоў адзін да аднаго» (Ян 13, 35).