Кнігу 49-гадовай іспанкі Розы Пік пад назвай «Як атрымліваць асалоду ад сям'і з 1, 2, 3... дзецьмі» рыхтуюць для выдання на беларускай мове.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі 1 кастрычніка асвяціў студэнцкія заліковыя кніжкі і благаславіў каталіцкую моладзь на атрыманне новых ведаў у чарговым навучальным годзе.
У новым выпуску «Хрысціянскага сёння» адзін са стваральнікаў сайта piligrymka.by кс. Юрый Барок распавядае пра супольны з братам праект, разважае пра падарожжы хрысціянаў і дзеліцца досведам ад наведвання экзатычных краін.
Пераемнасць традыцый рыма-каталіцкай мастацка-культурнай спадчыны з’яўляецца заканамернасцю яе гістарычнага развіцця, што рэалізуецца ў дынамічнай і паслядоўнай змене пакаленняў, іх светапоглядаў, звычаяў, укладу рэлігійнага жыцця. Кожнае новае пакаленне засвойвае дасягнуты вопыт папярэдніх часоў і на гэтай аснове становіцца ініцыятарам пераўтварэнняў, якія спрыяюць актыўнаму руху наперад.
Успамін cв. Анёлаў Ахоўнікаў.
1 чыт. (сш.16) Зых 23, 20–23; Пс 91 (90), 1–2. 3–4. 5–6. 10–11.Ев. Мц 18, 1–5. 10.
«Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах»
У Кракаве падпісалі ліст на ажыццяўленне праекта «Крытычнага выдання літаратурных твораў Караля Вайтылы — Яна Паўла II». Як заўважыла каардынатар праекта доктар Ганна Каронь-Астроўска, раней апублікаваныя тэксты, на жаль, змяшчаюць шмат недарэчных памылак і скарачэнняў.
Літургія слова гэтай нядзелі закранае тэму, вельмі важную і адначасова балючую не толькі для тагачаснага габрэйскага грамадства, але і для нашага грамадства сёння. Праблема разбітых сем’яў і шматлікіх разводаў для нас даўно ўжо не чужая.
Літургічная служба алтара парафіі ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) здзейсніла сваю першую інтэграцыйную вандроўку з нагоды пачатку новага навучальнага года. Галоўнай мэтай экскурсіі стала дзяржаўная мяжа Беларусі, а дакладней мястэчка для пагранзаставы імя А.Н.Сівачова.