3 кастрычніка гасцінна адкрыў свае дзверы для дзяцей і моладзі араторый імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія).
Пробашч мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі а. Аляксандр Шамрыцкі МІС падзякаваў за малітоўную падтрымку і пошук Ані Лашкінай. 13-гадовая дзяўчынка, якая прапала 1 кастрычніка па дарозе ў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, на сённяшні дзень знойдзена.
Папа Францішак папрасіў вернікаў маліцца за Сінод Біскупаў, які пачаўся ў Ватыкане. Пантыфік казаў аб гэтым 4 кастрычніка на малітве «Анёл Панскі».
Ранiцай 4 кастрычнiка Папа Францiшак узначаліў у базылiцы св. Пятра ў Ватыкане святую Iмшу, якая стала пачаткам Сінода Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце». Разам з Пантыфікам Імшу канцэлебравалi Айцы Сiнода. У Сінодзе ўдзельнічае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Сёння распачынаецца Тыдзень Міласэрнасці — час паяднання з Хрыстом у спаўненні Яго волі і ўчынкаў міласэрнасці да бліжніх.
1 чыт. Быц 2, 18–24; Пс 128 (127), 1–2. 3. 4–5 і 6.2 чыт. Гбр 2, 9–11.Ев. Мк 10, 2–16 альбо карац. Мк 10, 2–12.
«Што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае»
1350 г. — св. Брыгіта, якая жыла каля 1303–1373 гг., вучыць сваіх сясцёр чытаць першую частку «анёльскага прывітання» для ўшанавання легендарных 63 гадоў жыцця Марыі. Тагачасная канструкцыя малітоўнай нізкі невядомая.
Падчас рэстаўрацыйных прац у Гомельскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы выявілі ўнікальны абраз. Спецыялісты вызначылі, што знойдзены ў вёсцы Уза Гомельскага раёна абраз Панны Марыі можа мець 400-гадовы ўзрост. Абраз заўважыў і прывёз у рэстаўрацыйную майстэрню епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.
Аня Лашкіна, 13-гадовая мінская школьніца, якая прапала 1 кастрычніка па дарозе ў касцёл, знойдзена. Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі просіць аб малітве ў яе інтэнцыі.