4-25 кастрычніка ў Ватыкане пройдзе пасяджэнне Сінода Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце». Касцёл у Беларусі на форуме прадставіць старшыня беларускага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Перад пачаткам Сінода Сatholic.by задаў арцыпастыру некаторыя пытанні.
1 чыт. Бар 4, 5-12. 27-29; Пс 69 (68), 33-35. 36-37.Ев. Лк 10, 17-24.
«Радуйцеся таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах»
2 кастрычніка ў мінскім храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне адбылася ўрачыстая цырымонія «Малітва за Беларусь». Каталіцкі Касцёл у Беларусі на цырымоніі прадставіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які звярнуўся падчас яе з прамовай.
Мінск, храм-помнік у гонар Усіх святых, 2 верасня 2015 г.
З 4 па 7 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца V Суперфінал Міжнароднага праекта «Салют талентаў» фестывальнага сезону 2014-2015. За галоўны прыз суперфіналу будзе змагацца выхаванец Моладзевай місіі «Чыстае сэрца» Данііл Савеня, вучань Маладзечанскай спецыяльнай адукацыйнай школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннем зроку.
Прэмія Рафто, зацверджаная ў Нарвегіі для праваабаронцаў, у гэтым годзе прысуджана гандураскаму святару Ісмаэлю Марэна Кота, больш вядомаму як Падрэ Мело, паведамляе rublev.com са спасылкай на Euronews.com.
4 кастрычніка ў Ватыкане пачнецца пасяджэнне Сінода Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце». Аб новай метадалогіі працы Сінода распавёў яго генеральны сакратар кардынал Ларэнца Балдзісэры на брыфінгу ў Прэс-службе Апостальскай Сталіцы 2 кастрычніка.
1 кастрычніка – сёлета 109-я гадавіна асвячэння касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве – дата, выбітая не толькі на камені, закладзеным у падмурак храма, але і ў памяці мястэчка.
Каля 800 000 подпісаў былі сабраны ў рамках «Сыноўняга прашэння да Францішка адносна будучыні сям’і», якое 29 верасня было ўручана Святому Айцу. Подпісы былі сабраны ў 178 краінах. Зварот падпісалі, у прыватнасці, 202 кардыналы, арцыбіскупы і біскупы.