Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа прыняў рашэнні адносна кананізацыі і беатыфікацыі
01.10.2015 16:38

30 верасня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак ухваліў зацвярджэнне дэкрэтаў, якія тычацца аднаго кананізацыйнага і некалькіх беатыфікацыйных працэсаў.

 
Мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля падзякавала кс. Паўлу Шчарбіцкаму SDB за пастырскае служэнне
01.10.2015 16:19

30 верасня падчас вячэрняй святой Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля развіталася з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, які завяршыў сваю душпастырскую працу і пераведзены на працу ў салезіянскую парафію ў Смаргоні. З гэтага моманту святар будзе несці сваю паслугу ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.

 
У Івянцы адбылася парафіяльная ўрачыстасць св. Арханёла Міхала
01.10.2015 16:17

29 верасня ў парафіі ў Івянцы адбыўся парафіяльны фэст у гонар апекуна і нябеснага заступніка св. Арханёла Міхала. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Кс. Аляксандр Фамяных завяршыў служэнне ў якасці дырэктара Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”»
01.10.2015 15:30

1 кастрычніка кс. Аляксандр Фамяных завяршыў сваё служэнне ў якасці дырэктара Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Абавязкі дырэктара святар выконваў з 20 лютага 2009 г.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXVII Звычайную нядзелю, Год В (4 кастрычніка)
01.10.2015 15:18

Першае і другое чытанні ілюструюць ісціну аб цесным адзінстве, асабліва калі справа датычыць мужчын і жанчын. Гэтае адзінства шлюбу з'яўляецца святым, таму што было асвечана Богам.

 
Страчаны гомельскі касцёл пакажуць у 3D
01.10.2015 14:37

Стваральнікі фільма распачалі візуальную рэканструкцыю выгляду ўзарванага камуністамі касцёла і пазначылі яго дакладнае месцазнаходжанне

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч прэзентаваў энцыкліку Святога Айца «Laudato Sі’» кансэкраваным асобам Беларусі
01.10.2015 13:50

30 верасня ў законным доме салезіян у Мінску адбылося чарговае пленарнае пасяджэнне Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі, падчас якога адбылася прэзентацыя энцыклікі Святога Айца «Laudato Sі’».

 
У Дунілавічах адзначылі юбілей святыні
01.10.2015 12:33

29 верасня ў Дунілавічах (Віцебская дыяцэзія) католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі і 245 гадоў будаўніцтва касцёла.

 
59 гадоў на службе ў Хрыстовым Касцёле адзначыў кс. прэлат Юзаф Трубовіч
01.10.2015 11:49

30 верасня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой кс. прэлат Юзаф Трубовіч дзякаваў Богу за 59 гадоў святарскага служэння. 35 гадоў святар служыць у горадзе над Нёманам, у Гродне.

 
1 кастрычніка — XXVI Звычайны тыдзень
01.10.2015 03:00

Успамін cв. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.

1 чыт. (сш.16) Іс 66, 10–14c; Пс 131 (130),  1. 2–3.
Ев. Мц 18, 1–5.

Альбо: 1 чыт. Нм 8, 1-4a. 5-6. 7b-12; Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11.
Ев. Лк 10, 1-12.

 
<< Першая < Папярэдняя 701 702 703 704 705 706 707 708 709 710 Наступная > Апошняя >>

Старонка 709 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.