Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гісторыя ружанцовай малітвы
Усяго патроху
04.10.2015 00:00

  • 1350 г. — св. Брыгіта, якая жыла каля 1303–1373 гг., вучыць сваіх сясцёр чытаць першую частку «анёльскага прывітання» для ўшанавання легендарных 63 гадоў жыцця Марыі. Тагачасная канструкцыя малітоўнай нізкі невядомая.

  • 1409 г. — заснаванне Ружанцовага брацтва ў Дзюсельдорфе. У другой палове ХV ст. кёльнскаму картузіанцу Генрыху фон Калькару прыпісваецца раздзяленне 10 «Вітай, Марыя» малітваю «Ойча наш».

  • 1470 г. — дамініканін Алянус дэ Рупэ (1428-1475), паслухмяны голасу Божаму, засноўвае першае Ружанцовае брацтва ў Дуа (Францыя).

  • 1475 г. — заснаванне ў Кёльне першага рэфармаванага Ружанцовага брацтва, якое падтрымліваў паўнамоцтвамі і абавязацельствамі дамініканскі прыёр Якуб Спрэнгер.

  • 1495 г. — Папа Аляксандр адорвае ўсіх членаў Ружанцовага брацтва прывілеем карыстацца духоўным багаццем усяго Касцёла.

  • 1571 г. — Папа Пій V прыпісвае перамогу над туркамі ў марской бітве каля Лепанто ружанцовай малітве. Усім, хто наведае касцёл Маці Божай Ружанцовай, даецца поўны адпуст.

  • 1575 г. — Папа Грыгорый ХІІІ адорвае прывілеем адзначаць ружанцовае свята ўсе касцёлы, якія маюць ружанцовы алтар.

  • 1575 г. — самы старажытны ружанцовы рукапісны помнік у Польшчы «Кніга Ружанцовага брацтва з Львова».

  • 1604 г. — Абрагам Бжазоўскі засноўвае Ружанцовае брацтва пры кляштары св. Яцка ў Варшаве.

  • 1656 г. — Папа Аляксандр VІІ пацвярджае сваім аўтарытэтам заснаванне Вечнага Ружанца за канаючых і памерлых.

  • 1826 г. — Паўліна Марыя Жарыко засноўвае ў Францыі Таварыства жывога Ружанца з мэтаю абароны і адраджэння веры ў грамадстве.

  • 1876 г. — заснаванне Брацтва святога Ружанца ў Валь-ды-Пампеі, якое становіцца адным з найбольшых санктуарыяў Маці Божай Ружанцовай у Еўропе. Папа Леў ХІІІ заахвочвае католікаў станавіцца членамі гэтага Брацтва.

  • 1883 г. — Папа Леў ХІІІ абвяшчае месяц кастрычнік месяцам асаблівай ружанцовай малітвы. Ён уводзіць таксама ў Ларэтанскую літанію зварот «Каралева Ружанца святога».

  • 1917 г. — аб’яўленні Маці Божай Ружанцовай у Фаціме, якія выклікалі вельмі вялікае ажыўленне гэтай формы малітвы.

  • 1922–1963 гг. — Папы гэтых пантыфікатаў вельмі дакладна акрэсліваюць каштоўнасць і значэнне ружанцовай малітвы ў сваіх дакументах. Пій ХІ і Пій ХІІ у энцыкліках падкрэсліваюць значэнне ружанцовай малітвы. Ян ХХІІІ абвяшчае дзве энцыклікі адносна Ружанца, сам ён таксама піша ружанцовыя разважанні.

  • 1947 г. — заснаванне францішканцам а. Пятром Паўлічкам у Вене малітоўнай супольнасці «Ружанец дарогі пакаяння і малітвы аб супакоі ў свеце». Цяпер гэта супольнасць налічвае звыш 2 млн чалавек у 105 краінах.

  • 1963–1975 гг. — Папа Павел VІ у розных прамовах і дакументах заахвочвае чытаць і развіваць ружанцовую малітву. Асабліва рэкамендуе маліцца на ружанцы ў сем’ях.


Ave Maria №9-10 (88-89) 2002

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.