1 чыт. Ёэл 4, 12-21; Пс 97 (96), 1-2. 5-6. 11-12.Ев. Лк 11, 27-28.
«Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, больш за тое, шчаслівыя, хто слухае слова Божае»
3 кастрычніка Папа Францішак даў аўдыенцыю Апостальскаму Нунцыю ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці. Падчас сустрэчы Пантыфік благаславіў вуглавы камень пад будаўніцтва новага касцёла ў Гомелі, які носіць той жа тытул, што мела разбураная ў 1938 г. каталіцкая святыня – Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Незадоўга да знішчэння гэтага касцёла былі растраляны святары, якія ў ім служылі.
5-6 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу прайшоў V Суперфінал міжнароднага праекта «Салют Талентаў» Музыка фестывальнага сезону 2014-2015. У першы дзень конкурсныя выступленні праходзілі адразу на дзвюх сцэнах, сваё майстэрства прадставілі больш за 600 юных музыкантаў з 67 гарадоў Расіі, Казахстана, Узбекістана, Фінляндыі і Беларусі. Удзел у конкурсе Даніла Савені з Маладзечна стаў магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Моладзевай місіі «Чыстае сэрца».
Неабходна глядзець на Сінод як на працэс абмену меркаваннямі, камунікацыю, якая адбываецца спакойна і шчыра, і не трэба шукаць у ім нейкія прыватныя інтарэсы і спробы маніпуляцыі, адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі падчас брыфінгу 8 кастрычніка.
Падчас адкрыцця чацвёртай агульнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў 9 кастрычніка Папа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы аб міры на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Святы Айцец выказаў салідарнасць з народамі краін, ахопленых канфліктамі, і заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці намаганні для іх спынення.
3 кастрычнiка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) склаў вечныя манаскія абяцанні брат Павел Федаровіч МІС.
Збаўца жадае, каб мы, жывучы паводле Евангелля і выконваючы верна Божыя запаведзі, ніколі не згубілі з вачэй сутнасці, а менавіта любові, якую ўклаў у іх Бог, каб мы станавіліся ў праўдзе перад самімі сабою, перад бліжнімі і перад Богам і былі свабоднымі ад yсялякага роду залежнасцяў.