Мінулым разам мы пачалі размаўляць пра важнасць прабачэння і прыняцця недасканаласцяў цела, як свайго ўласнага, так і цела абранніка. Пакуль мы не прабачым сабе ўласныя недасканаласці і не прабачым іх іншаму, не зможам учыніць з сябе сапраўднага дару.
У інтэрнэце распачаўся збор подпісаў за вызваленне Кім Дэвіс — рэгістратара шлюбаў з амерыканскага штата Кентукі, якая была адпраўлена ў турму за адмову рэгістраваць аднаполыя «шлюбы».
7 верасня ў капліцы ў Бараўлянах адбылося аднаўленне часовых манаскіх абяцанняў семінарыста Юрыя Пашкаўца SDB. На святой Імшы сабралася Салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі.
Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
1 чыт. (сш.16) Міх 5, 1–4а альбо Рым 8, 28–30; Пс 13 (12), 6.Ев. Мц 1, 1–16. 18–23 альбо (карац.) Мц 1, 18–23.
«Зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога»
З пачаткам новага навучальнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся некаторыя персанальныя змены. Новым духоўным айцом семінарыі прызначаны кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Таксама быў прызначаны прэфект семінарыстаў кс. Андрэй Лiшко.
5 верасня ў вёсцы з прыгожай назвай Бярозаўка на Віцебшчыне адзначалі свята ўраджаю і пяцігоддзе кансэкрацыі святыні. У касцёл Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай) завітаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
5 верасня ў архікатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбыўся чарговы дзень супольнасці «Хатні Касцёл» руху «Святло – Жыццё». Сустрэча, у якой прынялі ўдзел сем’і з Мінска, Магілёва і Маладзечна, была прысвечана пачатку чарговага года фармацыйнай працы.
Вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) мелі чарговую нагоду для пілігрымкі. 6 верасня парафіяне, у тым ліку дзеці і моладзь, здзейснілі пешую пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Калетах на адпустовую ўрачыстасць.