Упершыню ў гісторыі Папскага ўніверсітэта ў Саламанцы (Іспанія) яго рэктарам стаў свецкі чалавек і жанчына – 51-гадовая прафесар Мірыям Картэс, спецыяліст па кананічным праве і маці чатырох дзяцей.
Успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.1 чыт. (сш.16) 2 Кар 4, 1-2. 5-7; Пс 96 (95), 1-2a. 2b-3. 7-8а. 10.Ев. Лк 22, 24-30.
Альбо: 1 чыт. Клс 1, 9–14; Пс 98 (97), 2–3ab. 3c–4. 5–6.Ев. Лк 5, 1–11.
Фільм «Штаб камандзіраў», або «Ваенны пакой» (War Room) заняў другое месца па зборах у ЗША на мінулых выходных, паведамілі амерыканскія СМІ.
Даючы ўсім святарам прывілей адпушчэння граху аборту ў Надзвычайны Юбілейны Год Міласэрнасці, Папа не імкнецца змякчыць ці мінімізаваць яго цяжар, патлумачыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі ў размове з журналістамі.
Аб неабходнасці больш сямейнай арганізацыі свету казаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 2 верасня. У сваёй катэхезе Пантыфік падкрэсліў, што нельга супрацьпастаўляць веру ў Бога і сямейны стыль жыцця.
З дапамогай сучасных тэхналогій Папа Францішак паразмаўляў з вернікамі ЗША. Тэлемост быў арганізаваны мясцовай тэлевізійнай сеткай «АbcNews» 31 жніўня. Яго транcляцыя адбудзецца 4 верасня ў праграме «World News Tonight».