Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Амерыканка, якая адмовілася рэгістраваць аднаполыя «шлюбы», вызвалена з турмы
09.09.2015 12:41

Кім Дэвіс, рэгістратар шлюбаў з амерыканскага штата Кентукі, якая была адпраўлена ў турму за адмову рэгістраваць аднаполыя «шлюбы», была нечакана вызвалена вечарам 8 верасня, паведамілі СМІ.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэнецца з Прэзідэнтам Ізраіля
09.09.2015 10:37

Сустрэча адбудзецца 16 верасня ў межах візіту Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ) на Святую Зямлю. Пасяджэнне РБКЕ сёлета пройдзе на тэму «Касцёл у розных еўрапейскiх краiнах i выклiкi, якiя стаяць перад iм».

 
9 верасня — XXIII Звычайны тыдзень
09.09.2015 03:00

1 чыт. Клс 3, 1–11; Пс 145 (144), 2–3. 10–11. 12–13ab.
Ев. Лк 6, 20–26.

Альбо: Успамін св. Пятра Клявэра, святара.

1 чыт. (сш.16) Іс 58, 6-11; Пс 1, 1-2. 3. 4 і 6.
Ев. Мц 25, 31-40.

 
Лк 6, 20–26
09.09.2015 03:00

«Шчаслівыя ўбогія. Гора вам, багатыя»

 
Успамін св. Пятра Клявэра, святара
09.09.2015 03:00

Успамін св. Пятра Клявэра, святара
 
Моладзь у Касцёле
08.09.2015 23:15

«Усё, што пра Бога і з Богам, тое добра». Такім дэвізам кіруецца па жыцці Вольга Качалка, выпускніца «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля». У новым выпуску рубрыкі «Моладзь у Касцёле» Вольга дзеліцца першым вопытам выкладання рэлігіі дзецям. 

 
Нямецкі арцыбіскуп: трэба наноў адкрыць сакрамэнт сужэнства
08.09.2015 21:14

«Важна, каб ў плюралістычным грамадстве было зразумела, чым з’яўляецца сакрамэнт сужэнства. Калі нам не атрымаецца да яго заахвоціць, зрабіць, каб "праскочыла іскра", то тады мы можам забыцца аб усіх важных пытаннях», — адзначыў арцыбіскуп Хэйнер Кох,  старшыня Камісіі па справах сужэнства і сям'і епіскапата Германіі, даючы інтэрв'ю для  нямецкага інфармацыйнага агенцтва KNA у сувязі з надыходзячым восеньскім Сінодам па справах сям’і.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі: «Веліч Марыі ў Яе служэнні Богу і чалавеку»
08.09.2015 19:30

8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
Папа зацвердзіў новыя нормы «сужэнскага працэсу»
08.09.2015 15:38

Папа Францішак зацвердзіў змены, якія тычацца паскарэння кананічнага працэсу прызнання несапраўднасці сужэнства. 8 верасня ў Ватыкане былі прадстаўлены Апостальскія лісты ў форме «Motu proprio»: «Mitis Iudex Dominus Iesus» (Лагодны суддзя Пан Езус) для Кананічнага права Касцёла і «Mitis et misericors Iesus» (Лагодны і міласэрны Езус) для Кодэксу канонаў Усходніх Касцёлаў.

 
10-ы год фармацыі пачало душпастырства моладзі «OPEN» у Гродне
08.09.2015 14:45

3 верасня 10-ы год фармацыі пачало душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі «OPEN», якое знаходзіцца ў Гродне. Душпастырства ўключае маладых людзей Гродна і іншых мясцін дыяцэзіі, якія прыбываюць у Гродна на вучобу.

 
<< Першая < Папярэдняя 731 732 733 734 735 736 737 738 739 740 Наступная > Апошняя >>

Старонка 734 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.