Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI узначаліў святую Імшу для «Кола вучняў Ратцынгера» – аб’яднання тых, хто пісалі доктарскія працы пад яго кіраўніцтвам або былі яго асістэнтамі, калі ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.
Ужо шмат год у Нігерыі дзейнічае ісламісцкая тэрарыстычная арганізацыя «Боко Харам», якая забіла тысячы людзей, перш за ўсё нігерыйскіх хрысціян. Зараз католікі і пратэстанты краіны пачалі думаць пра тое, як узяць справу абароны сябе і сваіх блізкіх у свае рукі.
29 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбылася V Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу ў «школу Марыі» прыбыло больш за 120 чалавек з усёй дыяцэзіі, якія ўдзельнічаюць у працэсе навучання маладога пакалення.
30 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Маці Божай Няспыннай Дапамогі ў Карэлічах. Іерарх асвяціў галоўны алтар у парафіяльным касцёле, які ў апошні час быў адноўлены, і парафіяльны дом, дзе таксама прайшоў грунтоўны рамонт.
Год кансэкраванага жыцця, які перажывае Касцёл, стаў для Віктара Рушлевіча асаблівым часам складання першых манаскіх абяцанняў у супольнасці рэгулярных латэранскіх канонікаў.
Вельмі цёпла і шчыра дзякавалі вернікі парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне айцу Аляксандру Махначу SP за дзевяць гадоў святарскай паслугі ў парафіі.
У сучасным свеце хрысціянін мусіць быць адукаваным не толькі для таго, каб забяспечваць сваю сям'ю, але і каб бараніць сваю веру, каштоўнасці, пісаць законы, годна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. І кожны з нас калісьці першы раз адчыніў дзверы свайго першага класа. З гэтай нагоды ў ракаўскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай было ў гэтую нядзелю шмат дзяцей.