Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Побач з Нябеснай Маці: рэкалекцыі для дзяцей і моладзі вілейскай парафіі прайшлі ў Будславе
24.08.2015 17:19

На перадапошнім тыдні жніўня адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа перад новым навучальным годам. Ужо дзявяты год гэтыя рэкалекцыі праходзяць у Будславе побач з Маці Божай Будслаўскай.

 
На сайце гомельскай парафіі запрацаваў абноўлены анлайн-сэрвіс «Прашу памаліцца»
24.08.2015 16:41

Анлайн-сэрвіс «Прашу памаліцца» вярнуўся на сайт гомельскай парафіі пасля тэхнічных работ. Спецыяльна для katolik-gomel.by гэты сэрвіс стварыў праграміст Антон Зялінскі.

 
Аўтар хрысціянскіх песень Алеся Унукоўская выпусціла новы дыск
24.08.2015 16:02

Новы дыск Алесі Унукоўскай «Песні пакланення і праслаўлення» пабачыў свет ў жніўні 2015 года. Песні гэтай дзяўчыны спяваюцца і ў беларускіх касцёлах, і ў пратэстанцкіх дамах малітвы, і па папулярнасці часта ўспрымаюцца як «народныя».

 
«Канікулы з Богам» для дзяцей і моладзі прайшлі ў Шчучыне
24.08.2015 15:22

Кожнае лета найбольш чаканым момантам для дзяцей і моладзі з парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне становяцца «Канікулы з Богам», падрыхтаваныя айцамі піярамі, што апякуюцца шчучынскай парафіяй.

 
Удзельнікі пілігрымкі «Гродна-Рось» зноў разам: адбыўся дзень духоўных разважанняў
24.08.2015 12:17

23 жніўня моладзь з розных парафій Гродна і ваколіц, якая прымала ўдзел у 14-й пешай пілігрымцы з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Езуса Журботнага ў Росі, перажывала свой дзень духоўных разважанняў. 25 чалавек сабраліся ў Азёрах, каб разам адпачыць на прыродзе.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі асвяціў крыжы для новай святыні гродзенскай парафіі
24.08.2015 11:46

23 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) у Гродне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі асвяціў крыжы, што будуць змешчаны на новай парафіяльнай святыні, якая будуецца.

 
Швейцарскі біскуп атрымаў пагрозу пасля выказванняў на тэму гомасексуалізму
24.08.2015 10:56
Біскуп Вітус Хуондар пасля свайго выказвання пра гомасексуалізм атрымаў ліст з пагрозамі. Дыяцэзія, да якой ён належыць, звярнулася за кансультацыяй у паліцыю.
 
У Германіі распачаўся Сусветны кангрэс рэлігіязнаўцаў
24.08.2015 10:14
У Эрфурце распачаўся ХХІ Сусветны кангрэс рэлігіязнаўцаў (International Association for the History of Religion — IAHR). З гэтай нагоды, як інфармуе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва, у сталіцу нямецкай Цюрынгіі прыбыло каля 1400 удзельнікаў. 
 
У Камаях прайшло свята падзякі за дары зямлі
24.08.2015 09:49

Кожнае лета пасля ўборкі збожжа ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Камаях (Віцебская дыяцэзія) адбываецца свята падзякі за дары зямлі, якое ксёндз Яцэк Хутман зрабіў ужо традыцыйным. Звычайна яно праводзіцца ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай, каб гэтае свята было больш прыгожым і духоўна насычаным.

 
Святы Барталамей, апостал
24.08.2015 03:00

Свята св. Барталамея, апостала

 
<< Першая < Папярэдняя 741 742 743 744 745 746 747 748 749 750 Наступная > Апошняя >>

Старонка 750 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.