Адным з фармацыйных абавязкаў удзельнiкаў супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло-Жыццё» з’яўляецца рэгулярнае спатканне з Божым словам. Каб гэтае спатканне было больш плённым, 17-21 жнiўня ў Баранавiчах адбылiся тэматычныя рэкалекцыi супольнасцi «Хатнi Касцёл» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii, прысвечаныя Бiблii, «На пачатку было Слова…».
Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня. Устанаўленне гэтага дня з’яўляецца вынікам выдання прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя энцыклікі “Laudato sì”, абнародаванай 24 мая 2015 г.
Яшчэ адзін беларус, Алег Зубарэвіч з грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, распачаў у манастыры ва Украіне духоўную падрыхтоўку для ўступу ў Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля.
«Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга твайго, як самога сябе».
24 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібоках адзначалася свята св. апостала Барталамея – аднаго з яе апекуноў. Cвятую Імшу ў гэты дзень узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебраваў Імшу біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.
24 жніўня 2015 г.