«У сваіх думках [маці] выносіла [мяне] на насілках, каб Ты [, Пане,] змог сказаць сыну ўдавы: Хлопча, табе кажу, устань!» (св. Аўгустын, Вызнанні, 6,2)
Пантыфік заўважыў, што часта хрысціяне наракаюць на недахоп часу як на перашкоду для добрай малітвы. Іх расчараванне – шчырае, бо без малітвы чалавечае сэрца не знаходзіць спакою. Таму, на думку Папы, вельмі важна весці жывы дыялог з Богам, які ў стане закрануць пачуцці і абудзіць гарачую любоў да Яго.
З 14 па 18 верасня ў Львове з нагоды Года кансэкраванага жыцця, аб’яўленага ў Каталіцкім Касцёле, пройдзе агульны сход манахаў з усёй Украіны.