Штогод у ліпені адбываюцца Будслаўскія ўрачыстасці, у першую пятніцу і суботу месяца. сюды прыбываюць дзясяткі вернікаў з усёй Беларусі і з замежжа. Будслаўскі абраз Маці Божай — адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі. Ён быў напісаны невядомым мастаком з нагоды яго пераходу з кальвінізму ў каталіцтва. Абраз праславіўся цудамі аздараўлення, якія яшчэ ў пачатку XVII ст. апісаў пробашч Э. Зялевіч у кнізе «Задыяк на зямлі».