Сёння Хрыстус даручае нам цяжкую задачу. Мы павінны быць апосталамі Яго любові.
З 27 чэрвеня па 3 ліпеня адбыліся рэкалекцыі для сем’яў руху “Gloriosa Trinita” з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Рэкалекцыі праходзілі ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску.
“Нашы адукацыйныя цэнтры – гэта градкі, магчымасць, урадлівая глеба, пра якую трэба клапаціцца, стымуляваць і абараняць”, - адзначыў Папа Францішак, спасылаючыся на евангельскую прыпавесць пра сейбіта, на сустрэчы з прадстаўнікамі эквадорскіх школ і ВНУ ў Кіта 7 ліпеня. Сустрэча праходзіла ў Папскім каталіцкім універсітэце Эквадора, дзе сёння вучацца каля 30 тыс. чалавек.
Бюст савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна на забаўляльна-мемарыяльным комплексе "Лінія Сталіна" быў дэмантаваны, паведаміў tut.by кіраўнік аддзела па справах моладзі Мінскай дыяцэзіі Беларускай Праваслаўнай Царквы протадыякан Максім Логвінаў.
У другі дзень сваёй пілігрымкі на дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях вернікі Іўеўскага дэканату прыбылі ў парафію Свв. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах.
“Наша вера заўсёды рэвалюцыйная”, - сказаў Святы Айцец падчас Эўхарыстыі ў інтэнцыі евангелізацыі народаў у “Парку двухсотгоддзя” ў сталіцы Эквадора Кіта 7 ліпеня. Гэтая святая Імша стала першым пунктам трэцяга дня лацінаамерыканскага падарожжа Пантыфіка.
8 ліпеня — ва ўспамін у Праваслаўнай Царкве святых Пятра і Феўроніі — адзначаецца Дзень сям'і, кахання і вернасці. З гэтай нагоды ў цэнтры Масквы пройдзе свята для моладзі.
Марыйныя ўрачыстасці ў Будславе прайшлі 3-4 ліпеня пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшных». Таксама ў гэтым годзе Касцёл у Беларусі адзначыў 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.
Аб тым, якія цуды здзяйсняліся дзякуючы апецы Маці Божай Будслаўскай, распавядаюць удзельнікі пілігрымкі Мінск-Будслаў.