“Кожны народ мае памяць, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне”, - гэтыя словы сталі лейтматывам гаміліі Папы Францішка 9 ліпеня падчас святой Імшы ў балівійскім Санта-Крус, прымеркаванай да распачацця Нацыянальнага Эўхарыстычнага Кангрэсу.
У санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелі на дыяцэзіяльныя ўрачыстасці пілігрымуюць вернікі Іўеўскага дэканата. Ужо 17-я па ліку пілігрымка аб'ядноўвае вернікаў з розных парафій дэканата. Удзел у ёй прымаюць найперш дзеці і моладзь, якія дзякуюць за інстытут сям’і, асабліва за сваіх бацькоў.
8 ліпеня Папа выступіў у катэдры ў Ла-Пас перад прадстаўнікамі палітычных і грамадзянскіх уладаў Балівіі, членамі дыпламатычнага корпуса і людзьмі свету культуры і валанцёрства. Пантыфік выказаў надзею, што гэтая краіна можа стварыць новы культурны сінтэз на падставе інтэграцыі і адзінства, што палягае на гармоніі разнастайнасці.
Папа Францішак у рамках перыядычных перастановак, прадугледжаных для дыпламатычнага персанала Святога Пасаду, скіраваў сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь мансеньёра Філіппо Чампанэллі на службу ў Дзяржаўны Сакратарыят Яго Святасці і прызначыў мансеньёра Марынко Антоловіча сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь.
8 ліпеня самалёт балівійскіх авіяліній “Aviación Boliviana” з Папам Францішкам на борце пасля пералёту ў 2138 км прызямліўся ў Ла-Пас. Ля трапа Святога Айца вітаў Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес.
Набліжаюцца штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях. Абраз Маці Божай, славуты ласкамі, мае доўгую гісторыю.