Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Мц 10, 1-7
08.07.2015 03:00
«Ідзіце да авечак з дому Ізраэля, якія загінулі»
 
Адбылася 16-я Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка (+відэа)
08.07.2015 00:00

З 28 чэрвеня па 3 ліпеня адбылася 16-я Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка (СМЕП-16), у якой прынялі ўдзел людзі з многіх куткоў Беларусі. За шэсць дзён каля 170 пілігрымаў прайшлі 105 кіламетраў са Смаргоні да Будслава.

 
Рым: былая камуністычная газета „l’Unità” апублікавала на сваіх старонках поўны тэкст новай энцыклікі
07.07.2015 17:05

Газета „l’Unità”, якая была на працягу многіх гадоў афіцыйным органам італьянскай камуністычнай партыі, апублікавала поўны тэкст экалагічнай энцыклікі „Laudato si’” Папы Францішка. Першая частка энцыклікі з'явілася ў першым нумары газеты, якая пасля чарговага спынення дзейнасці ў жніўні 2014 года распачала зноў сваю працу.

 
Святы Айцец заклікаў эквадорцаў будаваць братэрства
07.07.2015 15:43

Апошнім пунктам другога дня Папы Францішка ў Эквадоры быў візіт у сталічную архікатэдру. У святыні Пантыфік маліўся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, аддаў хвалу Маці Божай і прывітаў вернікаў.

 
Пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк
07.07.2015 15:29

7 ліпеня раніцай пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 чалавек. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе.

 
Шчаслівае сужэнства. Досвед слабасцяў і недасканаласцяў
07.07.2015 15:28

Сёння мы пагаворым пра сужэнства, як пра досвед сустрэчы з недасканаласцямі і абмежаванасцямі, як сваімі ўласнымі, так і іншага чалавека. “Школа жыцця”, якой з’яўляецца сужэнства, з’яўляецца таксама “школай недасканаласцяў”: недасканаласцяў цела, якое ніколі не будзе ідэальным; недасканаласцяў характару, які мае свае дэфекты і слабасці, нягледзячы на атрыманае выхаванне, у сілу жыццёвага досведу і перанесеных ранаў; недасканаласцяў розуму і нават веры...

 
Папа ў Гуаякіль: «Бог заўсёды прыходзіць да тых, якія павінны піць толькі бедствы»
07.07.2015 15:09

Пра неабходнасць падтрымкі сем’яў і сапраўдны “грамадскі доўг” перад гэтым інстытутам гаварыў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую ўзначаліў 6 ліпеня ў парку “Samanes” у эквадорскім Гуаякіль.

 
Пілігрым Уладзімір Вайцяховіч: «Трэба цалкам аддаць сябе Марыі»
07.07.2015 14:34

Кожны ідзе ў пілігрымку са сваёй інтэнцыяй. Але, безумоўна, гэты час не праходзіць дарма. Для адных гэта час суцішэння і малітвы, для іншых – час сустрэцца з сябрамі і разам памаліцца і паспяваць – праславіць Бога праз Марыю, а для кагосьці, як для ўдзельніка руху “Легіён Марыі” Уладзіміра Вайцяховіча, – гэта крок навяртання.

 
Адбылася Імша ў 30-ы дзень пасля смерці кс. Яна Занеўскага
07.07.2015 12:36

Вечарам 6 ліпеня ў парафіяльным касцёле ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзiя) адбылася святая Імша за кс. Яна Занеўскага ў 30-ы дзень ягонага адыходу да Пана.

 
Папа наведаў санктуарый Божай Міласэрнасці ў Эквадоры
07.07.2015 12:11

У другі дзень візіту ў Эквадор, 6 ліпеня, Папа Францішак прыбыў у Гуаякіль, самы вялікі горад краіны. Сюды Пантыфік прыляцеў раніцай з Кіта і адразу з мясцовага аэрапорта адправіўся ў санктуарый Божай Міласэрнасці.

 
<< Першая < Папярэдняя 791 792 793 794 795 796 797 798 799 800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 794 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.