Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровы дактарат дзвюх вышэйшых навучальных устаноў
04.07.2015 15:56

Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровы дактарат дзвюх вышэйшых навучальных устаноў Кракава (Польшча): Папскага ўніверсітэта Яна Паўла II і Акадэміі музыкі. Цырымонія адбылася 4 ліпеня ў летняй рэзідэнцыі рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, недалёка ад Рыма, дзе адпачывае Пантыфік на пенсіі.

 
Папа: няхай Дух Святы вядзе да адзінства ўсіх хрысціян
04.07.2015 15:45

Няхай Дух Святы вядзе да адзінства ўсіх хрысціян, а мы будзем рабіць тое, што належыць нам, сказаў Папа Францішак, звяртаючыся да членаў італьянскага харызматычнага руху “Абнаўленне ў Святым Духу”, з якімі сустрэўся 3 ліпеня на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

 
Агонь пад зоркамі: скаўткі Пагоні ў Будславе прывіталі новую сяброўку
04.07.2015 15:42

Беларускія каталіцкія скаўты – актыўны моладзевы рух, які выхоўвае юнакоў і дзяўчат быць сапраўднымі хрысціянамі і патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. Аднак што робяць скаўты, калі перакрочваюць мяжу паміж юнацтвам і дарослым жыццём? Адказам на гэтае пытанне ў будслаўскую святочную ноч стаў скаўцкі абрад Fiat – «Няхай будзе так» (лац.) – адданне сваёй волі ў Божыя рукі.

 
«Дазвольце сабе адпачыць у абдымках Божай Маці і верце ў Яе абяцанні»: завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе
04.07.2015 14:54

Святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, завяршыліся 4 ліпеня ўрачыстасці ў Будславе. У гэтым годзе яны праходзілі пад дэвізам “Марыя – прытулак грэшных”.

 
Акт пакаяння на завяршэнне Будслаўскіх урачыстасцяў 2015
04.07.2015 13:03

Сёння, у Год навяртання і ў юбілей 25-годдзя аднаўлення пілігрымак мы, свядомыя сваіх грахоў і адступленняў ад Бога, стаім перад Табой, Божая Маці Будслаўская – прытулак грэшнікаў, з жаданнем пакаяння за нашы грахі і грахі нашага народа, каб бязмежны ў сваёй міласэрнасці Бог вёў нас на шлях навяртання. Таму з надзеяй просім Яго, каб міласціва глянуў на наша пакаянне і аказаў нам сваю міласэрнасць, усклікаючы: Пане, змілуйся над намі!

 
Свята ў Будславе стала таксама святам беларускай вышыванкі
04.07.2015 10:37

Фэст абраза Маці Божай Будслаўскай сам па сабе з'яўляецца аднаўленнем беларускай хрысціянскай традыцыі, аднак у гэтым годзе нацыянальны характар свята быў асабліва заўважным.

 
Святая Імша ў Будславе апоўначы: «Праз Марыю звяртацца да Божай міласэрнасці»
04.07.2015 04:18

“Сёння ў Будслаўскім санктуарыі мы становімся перад Той, якая ёсць прытулак грэшнікаў, з надзеяй, што Яна прывядзе нас да свайго Сына – Міласэрнага Езуса, які ўратуе нас ад усялякага жыццёвага шторму і прывядзе ў порт збаўлення”, - сказаў падчас святой Імшы апоўначы ў Будславе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Успамін св. Альжбеты Партугальскай
04.07.2015 03:00
 Успамін св. Альжбеты Партугальскай
 
04 ліпеня — XIIІ Звычайны тыдзень
04.07.2015 03:00

1 чыт. Быц 27, 1–5. 15–29; Пс 135 (134), 1–2. 3–4. 5–6.
Ев. Мц 9, 14–17.

Альбо: Успамін св. Альжбеты Партугальскай.

1 чыт. (сш.15) 1 Ян 3, 14–18; Пс 112 (111), 1–2. 3–4. 5–7a. 7b–8. 9.
Ев. Мц 25, 31–46 альбо (карац.) Мц 25, 31–40.

 
Мц 9, 14–17
04.07.2015 03:00

«Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады?»

 
<< Першая < Папярэдняя 791 792 793 794 795 796 797 798 799 800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 797 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.