Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» скончыла праект па аснашчэнні гульнявога пакоя ў дзіцячым афтальмалагічным аддзяленні Гомельскай абласной клінічнай спецыялізаванай бальніцы. Таксама былі закуплены камп’ютары і ноўтбукі для аддзялення.
1 чыт. Дз 20, 28–38; Пс 68 (67), 29–30. 33–35а. 35b і 36с.Ев. Ян 17, 11b–19.
Альбо: Успамін св. Бэрнардына Сіенскага, святара.
1 чыт. (сш.15) Дз 4, 8-12; Пс 40 (39), 2 і 4ab. 7-8a. 8b-9. 10.Ев. Лк 9, 57-62.
«Каб яны былі адно, як і Мы»
Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран назваў «вельмі стрыманым» прагрэс у сферы інтэрпрэтацыі Карану з боку мусульманскіх супольнасцяў. Кардынал перакананы, што менавіта дыялог, братэрства і гістарычная крытыка сакральных ісламскіх тэкстаў, якая павінна здзяйсняцца мусульманамі, — «зброя», якой можна перамагчы экстрэмізм.
Аб важнасці падрыхтоўкі да моманту развітання з гэтым светам казаў Папа Францішак 19 мая ў сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Пантыфік пахіліўся над літургічнымі чытаннямі, якія прадстаўляюць сцэну развітання апостала Паўла з супольнасцю Эфеса перад яго адыходам у Ерузалем і развітання Езуса з вучнямі падчас Апошняй Вячэры.
16 мая, ва успамін святога Андрэя Баболі, які з’яўляецца апекуном Пінскай дыяцэзіі, моладзь з парафій Магілёва і Шклова наведала Нясвіж і Мір.
18 мая ў будынку Гродзенскай курыі прайшла сустрэча катэхетаў дыяцэзіі. Падчас сустрэчы быў падсумаваны 2014-2015 катэхетычны год у дыяцэзіі. Сустрэча стала часам абмену досведам, вынесеным з катэхізацыі дзяцей і моладзі, і роздуму над пройдзеным перыядам.
«Ойча, услаў Сына свайго»