18 мая Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.
16 мая ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адбыўся Дзень малітвы для кандыдатаў да сакрамэнту канфірмацыі.
17 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Багданаве 19 малодшых вернікаў прынялі Першую Камунію, якую ім удзяліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які наведаў гэтую парафію, а таксама завітаў да некаторых парафіяльных сем'яў.
У парафіі Маці Божай Ружанцовай у мікрараёне Лошыца ў Мінску адбылася Імша падзякі ў гадавіну прыняцця Першай святой Камуніі. Восем дзяцей, якія летась упершыню прынялі святую Камунію, разам з бацькамі і парафіянамі сабраліся на святую Імшу, каб падзякаваць за атрыманыя ласкі.
Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі ўсіх ведамстваў Апостальскай Сталіцы. Яна адбылася раніцай 18 мая ў Балонскай зале Апостальскага палацу. У цэнтры ўвагі Святога Айца і ватыканскіх іерархаў было правядзенне Года Божай Міласэрнасці. Сустрэча праходзіла за закрытымі дзвярыма.
17 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 40 вернікам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Гродне. Сакрамэнт вернікі прынялі ў асаблівы час – чакання ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.
18 мая 1920 года ў сям’і вайсковага служачага Караля і швяі Эміліі нарадзіўся хлопчык. Гэта было трэцяе дзіця ў сям’і Вайтылаў, якая на той час жыла вельмі сціпла. І толькі Богу было вядома, што ў гэты дзень у польскіх Вадавіцах нарадзіўся будучы Папа Рымскі, якому былі наканаваны вялікія рэчы.
16 мая парафія ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) адзначала адпустовую ўрачыстасць у гонар святога Андрэя Баболі. Як заўсёды, на ўрачыстасць прыбыло шмат вернікаў. Велічны лучайскі касцёл зноў сабраў пад свае скляпенні сваіх сяброў і пілігрымаў з Паставаў, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Мінска і іншых мясцін краіны.
15 мая Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам. Сустрэча прайшла ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы.
16 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў парафіі Св. Юрыя ў Варнянах (Гродзенская дыяцэзія). Сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі больш за 40 чалавек, яны прайшлі адпаведную падрыхтоўку.