Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
17 мая — Сёмая Велікодная нядзеля, год В
17.05.2015 03:00

1 чыт. Дз 1, 15–17. 20а. 20c–26; Пс 103 (102), 1–2. 11–12. 19–20ab.
2 чыт. 1 Ян 4, 11–16.
Ев. Ян 17, 11b–19.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ў Іванаве ва ўспамін св. Андрэя Баболі: «Углядаючыся ў жыццё св. Андрэя, прасіць яго аб заступніцтве»
16.05.2015 17:56

16 мая, ва ўспамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, адбылася святая Імша ў санктуарыі св. Андрэя ў Іванаве (Пінская дыяцэзія). Імшу цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Споведзь альбо допыт
16.05.2015 16:14

Як мы пераважна спавядаемся? Найчасцей прыгадваем розныя парушэнні Дэкалога, касцёльных запаведзяў, наказаў святароў, звернутых да нашага сумлення... Калі мы ўсё гэта не выконваем, тады адчуваем, што нешта ў нас не ў парадку. Мы лічым, колькі разоў зрабілі штосьці кепскае, а потым называем усё гэта ў час сакрамэнту пакаяння. Безумоўна, і гэткая споведзь нам залічыцца, але не да канца яна добрая. Чаму? Таму, што мы ўспрымаем у ёй Пана Бога як суддзю, а споведзь – як судовы працэс альбо допыт, у час якога мы найдакладней павінны назваць усе нашы грахі. Але Бог і так іх ведае, таму мы не маем ніякага шанцу схаваць іх ад Яго.

 
Папа Францішак сустрэнецца з дзецьмі зняволеных
16.05.2015 15:02

30 мая Папа Францішак сустрэнецца з дзецьмі людзей, якія адбываюць пакаранне ў турмах. Сустрэча арганізавана Папскай радай па культуры ў рамках праекту “Падворак язычнікаў”, мэта якога заключаецца ў наладжванні глыбокага дыялогу і разумення паміж веруючымі і няверуючымі.

 
Дзяржаўны Сакратар Папы пра ватыканска-палестынскую дамову
16.05.2015 14:53

Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін адказаў на негатыўную рэакцыю, якая паследавала за абвяшчэннем навіны аб гатоўнасці Усеабдымнага пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Палестына.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы асвячэння капліцы парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
16.05.2015 13:01

Мінск, 16 мая 2015 г.

“Узрадуйся, Касцёле, наша Маці, аздоблены ззяннем іскрыстага святла, і няхай гучным спевам напоўніцца гэта святыня”.

 
Да Міжнароднага дня сем’яў: апавядае шматдзетная маці з Заслаўя
16.05.2015 10:45

Да Міжнароднага дня сем’яў мы ўзялі інтэрв’ю ў Святланы Радкевіч-Манько – шматдзетнай маці з Заслаўя. Святлана Казіміраўна – маці шасці дзяцей, верніца парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі і парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

 
Адбылася сустрэча прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці
16.05.2015 10:24

15 мая ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла і Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці, падчас якой быў прэзентаваны праект новага Дэкрэта і палажэння аб атрыманні і рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі.

 
Святы Андрэй Баболя, святар і мучанік
16.05.2015 03:00

Успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка


 
16 мая — Шосты Велікодны тыдзень
16.05.2015 03:00

Успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

1 чыт. (сш.15) Ап 12, 10-12а альбо 1 Кар 1, 10-13. 17-18;
Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.
Ев. Ян 17, 20-26.

Альбо:1 чыт. Дз 18, 23–28; Пс 47 (46), 2–3. 8–9. 10.
Ев. Ян 16, 23b–28.

 
<< Першая < Папярэдняя 841 842 843 844 845 846 847 848 849 850 Наступная > Апошняя >>

Старонка 848 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.