Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Хрыстос уваскрос!
05.04.2015 01:27

Хай прагучыць, хай адгукнецца:
«Хрыстос васкрос!
Жыве!
Жывецца
і нам усім
наноў ды з воляй:
любоўю грэх Бог перадолеў!»

 
Пустая магіла — дом веры
05.04.2015 00:27

Велікодная раніца правакуе нас да разважання на тэму таго, што сталася з Езусам з Назарэта. У пошуку адказу на гэтае пытанне, у першы дзень пасля шабату, Касцёл запрашае кожнага з нас стаць на сцежку, што вядзе да пустой магілы.

 
Вялікдзень – «свята святаў»
05.04.2015 00:22

Найбольшай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень. Яго называюць «святам святаў». У гэты дзень Хрыстус сваёю крывёю адкупіў увесь свет.

 
Асвячэнне велікодных страваў: і ягнятка ў кошык абавязкова пакладу
05.04.2015 00:11

«Ягнятка белае кладзем зверху і апошнім, калі ў велікодным кошыку ўжо ўсё складзена: і вяндлінкі кавалак, і калбасы "пальцам пханай" скрылёк, і хлеба луста, і соль, і кавалак булкі, як казала мая бабуля, "на дражджах", ды чырвоныя, ці цыбульнага колеру, ці ўжо часцей розных колераў яйкі», — кажа Ганна Казіміраўна, трымаючы ў руках прыгожы, невялічкі кошык, на якім ужо зіхацяць кроплі асвячонай вады.

Стравы ў Вялікую суботу асвячалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Велікодныя віншаванні Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці
04.04.2015 23:51

“Як прадстаўнік Папы на беларускай зямлі, я хацеў бы пажадаць усім, каб уваскрослы Хрыстус дапамог зламаць бар'еры, якія людзі ўпарта працягваюць узносіць, і каб усе змаглі адчуць сябе адной сям'ёй”, - адзначае Апостальскі Нунцый.

 
«Запрасіць Хрыстовае святло ў нашыя сэрцы»: урачыстасць Пасхальнай вігіліі адбылася ў пінскай катэдры
04.04.2015 23:44

4 красавіка біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў урачыстасць Пасхальнай вігіліі ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 5 красавіка
04.04.2015 22:03

“Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Вялікаднем, - гаворыцца ў віншаванні. - У гэтыя светлыя веснавыя дні мільёны людзей аб’ядноўвае прадчуванне цуду Уваскрэсення, дзякуючы якому абнаўляецца свет, абуджаюцца вера і надзея”.

 
У Вялікую пятніцу біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію Св. Антонія ў Магілёве
04.04.2015 19:56

3 красавіка, у Вялікую пятніцу, парафію Святога Антонія ў Магілёве наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Папа падчас Крыжовага шляху ў Калізеі: “У Тваёй страшэннай муцы мы бачым бязлітаснасць нашых сэрцаў”
04.04.2015 16:36

Крыжовы шлях Езуса Хрыста – гэта абагульненне ўсяго Яго жыцця, ікона Яго паслухмянасці волі Айца і рэалізацыя Яго бясконцай любові да грэшнікаў, - з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да вернікаў падчас набажэнства Крыжовага шляху, які адбыўся вечарам 3 красавіка ў рымскім Калізеі.

 
У гомельскім касцёле ў Вялікую пятніцу прайшла літургія Мукі Пана
04.04.2015 16:23

3 красавіка, у Вялікую пятніцу, якая ўслед за Вялікім чацвяргом працягнула Пасхальны Трыдуум, у гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец узначаліў літургію Мукі Пана.

 
<< Першая < Папярэдняя 881 882 883 884 885 886 887 888 889 890 Наступная > Апошняя >>

Старонка 890 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.