Вялікдзень — самае вялікае свята хрысціянаў. Як кажа святы Павел: «калі Хрыстус не ўваскрос, то дарэмная наша вера». Вельмі важна, каб вернік удзельнічаў у Пасхальным Трыдууме і рэзурэкцыйнай святой Імшы (з лац.resurrectione — уваскрасенне). Кожны католік павінен прынамсі раз у год у велікодны час паспавядацца і прыняць святую Камунію.