На Вялікдзень прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры даслаў на рукі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека віншавальны ліст з нагоды 25-годдзя аднаўлення літургічнага жыцця і адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Аўторак у актаве Вялікадня
1 чыт. Дз 2, 36-41; Пс 33 (32), 4-5. 18-19. 20 і 22.Ев. Ян 20, 11-18.
«Бачыла Пана, і Ён сказаў ёй»
Увечары ў Вялікую суботу, 4 красавіка, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў літургію Пасхальнай вігіліі ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
6 красавіка, у велікодны панядзелак, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску.
6 красавіка 2015 г.
Вера ва ўваскрасенне Езуса і надзея, якую Ён прынёс, – гэта самы цудоўны дар, якім хрысціяне могуць і павінны дзяліцца з іншымі людзьмі, сказаў Папа Францішак перад малітвай “Уладарка неба” 6 красавіка, у велікодны панядзелак, на плошчы св. Пятра.
“Мы распачынаем гэты дзень – дзень перамогі нашага Збаўцы Езуса Хрыста над грахом і над смерцю”, - сказаў на пачатку рэзурэкцыйнай Імшы ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага велікодным ранкам 5 красавіка біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
“Зноў у нашым горадзе і ў нашай святыні на світанні ў велікодную раніцу радасна б’юць званы, абвяшчаючы Уваскрасенне Божае”, – так з радасцю выказваліся некаторыя з вернікаў конкатэдральнай парафіі ў Магілёве.