«Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто сышоў з неба, Сына Чалавечага»
Пра парафію Святога Духа ў Гродне, ад заснавання якой прайшло тры гады, распавядае для catholic.by яе пробашч — кс. Павел Салабуда. Заснаванне, трываласць вернікаў, будаўніцтва святыні, планы, спадзяванні і іх спаўненне...
Аб міласэрнасці Бога, які ва ўваскрослым Езусе дае сябе, каб перамагчы наш недавер, гаварыў Папа Францішак перад малітвай “Уладарка неба” 12 красавіка на плошчы св. Пятра. Святы Айцец прывітаў вернікаў Усходніх Цэркваў, якія ў гэты дзень адзначаюць свята Пасхі.
11 красавіка ў Шчучыне адбыліся рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі ў гэтым годзе. У аднадзённых рэкалекцыях прымалі ўдзел каля 40 кандыдатаў.
У нядзелю пасля вячэрняй святой Імшы ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбыўся дабрачынны канцэрт, прымеркаваны да святкавання Вялікадня, а таксама ў падтрымку дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».
У нядзелю Божай Міласэрнасці, 12 красавіка, моладзь парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Геранёнах падрыхтавала і паставіла пантаміму.
Вернікі парафіі ў Сапоцкіне, сярод якіх дзеці і моладзь, па традыцыі штогод у нядзелю Божай Міласэрнасці здзяйсняюць пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Свяцку (Гродзенская дыяцэзія), дзе знаходзіцца абраз “Езу, давяраем Табе”. Удзельнікі пілігрымкі ў гэтае свята, устанаўлення якога пажадаў сам Хрыстус, хочуць даверыць Езусу Міласэрнаму свае справы і клопаты.
11 красавіка ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе адбылася сустрэчa работнікаў медустаноў Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу прыбылі работнікi бальніц, паліклінік і дамоў сацыяльнай апекі з розных мясцін дыяцэзіі.
«Калі хто не народзіцца з вады і Духа, не можа ўвайсці ў Божае Валадарства»
1 чыт. Дз 4, 23-31; Пс 2, 1-3. 4-6. 7-9.Ев. Ян 3, 1-8.
Альбо: Успамін св. Марціна І, папы і мучаніка.