12 красавіка, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, у касцёле Святога Духа ў Віцебску адбылося асвячэнне новай парафіяльнай залы, якое здзейсніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
У Нядзелю Божай Міласэрнасці, 12 красавіка, у Доме культуры ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) сабралося каля 120 чалавек, каб убачыць містэрыю, падрыхтаваную дзецьмі і моладдзю з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
«Галоўнае – не перамога, а паяднанне»: пад такім дэвізам 10-11 красавіка прайшла сустрэча міністрантаў у парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. Такія сустрэчы сталі звычайнымі для каманд з марыянскіх парафій Жодзіна, Барысава і Мінска, а прадстаўнікі Маладзечна і Полацка ўдзельнічалі ў першы раз.
Святкаванне Вялікадня паводле беларускіх традыцый адбылося ў браслаўскай парафіі. 11 красавіка моладзь Браслава і Мёраў сабралася разам, каб святкаваць Уваскрасенне Пана.
“Вялікі дзень! Душы ўваскрашэнне, Уваскрашэнне праўды і дабра, Сумленнасці, любові і натхнення, І міласці ў вобразе Хрыста”, - гэтымі словамі 12 красавіка пачаўся велікодны канцэрт “Хачу спяваць праз усё жыццё” ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні.
У другую велікодную нядзелю Касцёл перажывае свята Божай Міласэрнасці. Свята было ўстаноўлена 15 год таму святым Янам Паўлам ІІ. Лічыцца, што гэта “апошняя саломінка” для грэшнікаў. Езус Хрыстус падчас аб'яўленняў святой сястры Фаўстыне Кавальскай заклікаў маліцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
Яшчэ перад Ферара-Фларэнтыйскім саборам у Вялікім княстве Літоўскім з'явіліся прынамсі тры ініцыятывы па адбудаванні царкоўнага адзінства (г.зн. уніі) паміж католікамі і праваслаўнымі. Чым жа скончылася ініцыятыва мітрапаліта Грыгорыя Цамблака, аб якой была гаворка ў папярэдняй частцы артыкула.
Ва ўрочышчы Курапаты аднаўляецца штотыднёвая талака па прыбіранні мемарыялу памяці. У планах валанцёраў стварэнне новай крыжовай алеі і мемарыялізацыі «дарогі смерці», па якой у лясны масіў прывозілі людзей, прыгавораных да расстрэлу.
Новая кніга «Адзінаццаць мучаніц», аўтарам якой з'яўляецца Марыя Стажынская, выйшла ў «Выдавецтве Гродзенскай дыяцэзіі». Выданне кнігі прымеркавана да 15-й гадавіны беатыфікацыі адзінаццаці сясцёр-мучаніц з Навагрудка.
1 чыт. Дз 4, 32–37; Пс 93 (92), 1аb. 1c–2. 5.Ев. Ян 3, 7b–15.