Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Вучыцца ў святых штодзённаму імкненню да дасканалага жыцця: супольнасць гродзенскай семінарыі наведвае Рым
16.04.2015 11:55

15 красавіка навучэнцы і настаяцелі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пасля сустрэчы з Папам Францішкам, што адбылася падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, наведалі Ватыканскія музеі, дзе маглі бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй Апостальскай Сталіцы і папства і глыбей адчуць Паўсюдны Касцёл.

 
Баляслаў Слосканс — біскуп і вязень 17 савецкіх турмаў, прафесар і Слуга Божы
16.04.2015 10:08

Хіба аніводзін беларус, якога б запыталіся на вуліцы, не змог бы распавесці анічога пра гэту асобу. А між тым гэта імя заслугоўвае вялікай увагі, як з боку беларускага, дзе біскуп Слосканс быў прызначаны Апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілёўскім у маі 1926 г, так і з боку латышскага, дзе ў далёкім 1893 годзе ў мястэчку Стэрневе і нарадзіўся будучы святар.

 
Ян 3, 31-36
16.04.2015 03:00

«Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Ягоныя»

 
16 красавіка— Другі Велікодны тыдзень
16.04.2015 03:00
1 чыт. Дз 5, 27–33; Пс 34 (33), 2 і 9. 17–18. 19–20.
Ев. Ян 3, 31–36.

 
Тэме рэформы Рымскай курыі было прысвечана пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам
15.04.2015 16:49

Пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам было прысвечана ў асноўным тэме рэформы Рымскай курыі, прычым яе метадалагічным і практычным аспектам, плану дзеянняў у 2015-2016 гг. Пасяджэнне праходзіла ў Ватыкане з 13 красавіка.

 
У Лідзе дзеці выступілі з прадстаўленнем аб муцы, смерці і Уваскрасенні Хрыста
15.04.2015 16:23

12 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, дзеці з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе выступілі ў сваім касцёле з прадстаўленнем аб муцы, смерці і Уваскрасенні Езуза Хрыста.

 
Для жабракоў і бяздомных у Гомелі зладзілі велікодны абед
15.04.2015 16:14

14 красавіка ў гомельскім Доме міласэрнасці сёстры ордэну Місіянерак Любові (Маці Тэрэзы) зладзілі святочны велікодны абед для мясцовых жабракоў і бяздомных. Сёстры амаль штодня кормяць бедных, а вялікія святочныя абеды традыцыйна ладзяць на Каляды і Вялікдзень у той час, калі гэтыя святы адзначаюць праваслаўныя, якіх у Гомелі большасць.

 
«Я благаслаўляю вас з любоўю»: Папа Францішак прывітаў супольнасць гродзенскай семінарыі
15.04.2015 16:08

15 красавіка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Рыме Папа Францішак скіраваў прывітанне настаяцелям і навучэнцам вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На плошчы прысутнічалі таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
Кс. Караль Тамэцкі напісаў кнігу пра значэнне часу ў рымскай літургіі
15.04.2015 15:57

Новая кніга кс. Караля Тамэцкага, святара, які шмат гадоў выконваў пастырскае служэнне на Магілёўшчыне, пабачыць свет 16 красавіка.

 
Прыёр супольнасці Тэзэ наведаў Мінск
15.04.2015 14:14

13-14 красавіка па дарозе з Масквы ў Кіеў Мінск наведалі члены экуменічнай супольнасці Тэзе з Францыі на чале з яе прыёрам братам Алоісам. У першы дзень яны наведалі мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у другі – грэка-каталіцкі цэнтр святога Язэпа і праваслаўную царкву Усіх смуткуючых радасць.

 
<< Першая < Папярэдняя 871 872 873 874 875 876 877 878 879 880 Наступная > Апошняя >>

Старонка 878 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.