Папа Францішак заклікаў пераадолець існуючы недавер да саюзу паміж мужчынам і жанчынай і вярнуць гонар сям’і і сужэнству. У катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 22 красавіка Пантыфік засяродзіў увагу на біблійным апавяданні пра стварэнне чалавека.
“Святы Пасад глыбока занепакоены поўнай адсутнасцю прагрэсу на перамовах паміж Палесцінай і Ізраілем”, — сказаў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью-Ёрку 22 красавіка падчас адкрытай дыскусіі ў Савеце Бяспекі на тэму “Блізкі Усход, уключаючы палесцінскае пытанне”.
19 красавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе падчас святой Імшы моладзь і старэйшыя асобы прынялі сакрамэнт канфірмацыі з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Хрыстус хоча, каб мы сабраліся ў статку, імя якому - Касцёл. Ён за кожнага чалавека аддаў сваё жыццё, таксама і за нас. Ён хоча, каб мы былі свабоднымі ад граху і маглі прыняць удзел у “святкаванні жыцця вечнага”.
19 красавіка ў г. Шчучын у раённым доме культуры прайшоў вялікі канцэрт, прысвечаны 10-гадоваму юбілею моладзевага касцёльнага хору CALASANZ. Гэтая падзея стала сапраўдным святам для ўсіх жыхароў горада, бо магчымасць трапіць на яго меў кожны ахвотны.
21 красавіка ў касцёле cвв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся канцэрт памяці Алы Невяровіч да 50-годдзя з дня яе нараджэння.
Супольная малітва, тэматычныя размовы і вячэра за паўтара еўра: кожныя сераду і нядзелю ў студэнцкай парафіі імя Эдыты Штайн у Берліне бурліць жыццё. Пра тое, чым жыве каталіцкая моладзь Берліна і што такое KSG – у новым выпуску рубрыкі «Хрысціянскае сёння».
«Такая воля Айца Майго, каб кожны, хто бачыць Сына, меў жыццё вечнае»
22 красавіка ў Кіеве адбудзецца ўзнагароджванне лаўрэата прэміі «Святло справядлівасці». Узнагароду за маральнае, духоўнае і этычнае лідарства атрымае палітычны зняволены, Герой Украіны, старэйшы лейтэнант Узброеных Сіл Украіны Надзея Саўчанка.