У касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве велікодным падарункам быў канцэрт парафіяльнага гурта EMMAUS, які ўтварыўся зусім нядаўна. Пра ідэю з’яўлення гурта і яго ўдзельнікаў распавядае адна з яго удзельніц — Наталля Александровіч.
«Гэты фільм быў патрэбны для мяне самой і для нашага латышскага народа», — сказала Дзітра Смільтэна — кінапрадзюсер дакументальнага фільма «Малітва на крыжы» пра Слугу Божага Баляслава Слосканса, якая была адным з удзельнікаў сімпозіума, прысвечанага памяці гэтага чалавека, што праходзіў з 17 па 19 красавіка ў Мінску.
У межах акцыі «Фэст экскурсаводаў», галоўная мэта якога — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць, у Беларусі з 2008 года праводзіцца шэраг бясплатных экскурсій. Адным з аб’ектаў г. Мінска стаў касцёл Найсвяцейша Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы, дзе экскурсію правёў кс. Юрый Санько, пробашч парафіі.
16-19 красавіка ў Лодзі (Польшча) прайшоў Еўрапейскі кангрэс душпастырства студэнтаў. Беларусь на ім прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
20 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Цэнтр фармацыі місіянераў у Варшаве, дзе сустрэўся з тымі, хто рыхтуецца да выезду ў місійныя краіны. Арцыпастыр пазнаёміўся са спецыфікай цэнтра, які рыхтуе да служэння на місіях святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў.
19 красавіка матацыклісты з усёй Польшчы і з-за мяжы ў рамках ХІІ Злёту матацыклістаў імя кс. Улана Здзіслава Пяшкоўскага маліліся на Яснай Гары аб бяспечнай яздзе і патрэбных ласках перад распачаццем сезону. Было асвечана больш за 30 тысяч матацыклаў.
Папа выказаў свой смутак з прычыны трагедыі, якая адбылася ў ноч на 19 красавіка каля італьянскага вострава Лампедуза, у водах Міжземнага мора. Там затанула лодка з мігрантамі. Ёсць паведамленні аб сотнях ахвяр.
Міжнародная канферэнцыя «Усе мы назаране» (Todos somos Nazarenos) адкрылася ў Мадрыдзе 17 красавіка.
19 красавіка ў гомельскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў традыцыйны бясплатны Велікодны канцэрт класічнай музыкі. Яго далі лепшыя музыкі Гомеля, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: артысты гомельскага сімфанічнага аркестра і ансамбля «Класік» пад кіраўніцтвам Таццяны Томсан.
Пробашч парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску кс. Уладзіслаў Завальнюк узяў удзел у Імшы ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве і заклікаў вернікаў ракаўскай парафіі маліцца за станоўчае вырашэнне справы беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча.