1 чыт. Дз 6, 8-15; Пс 119 (118), 23-24. 26-27. 29-30.Ев. Ян 6, 22-29.
«Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае»
19 красавіка 2015 г.Ewangelizować z pomocą motocykla
Аб змесце хрысціянскага сведчання гаварыў Папа Францішак 19 красавіка ў разважаннях перад малітвай “Regina Coeli” ў Ватыкане. Яно, па словах Пантыфіка, не з’яўляецца ні тэорыяй, ні ідэалогіяй, ні складанай сістэмай дазволаў і забарон – гэта вестка збаўлення, канкрэтная падзея і нават Асоба – уваскрослы Хрыстус.
Бэнэдыкт XVI з’яўляецца адным з найвялікшых тэолагаў, якія знаходзіліся на Пасадзе святога Пятра. У гэтым сэнсе яго можна параўнаць толькі з Львом Вялікім і Бэнэдыктам XIV, сказаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Герхард Людвіг Мюлер падчас цырымоніі адзначэння 10-й гадавіны абрання кардынала Ёзафа Ратцынгера Папам, якая прайшла 18 красавіка ў Ватыкане.
18 красавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены прайшла канферэнцыя, прысвечаная біскупу Баляславу Слоскансу.
1 чыт. Дз 3, 13–15. 17–19; Пс 4, 2. 4. 7. 92 чыт. 1 Ян 2, 1–5а.Ев. Лк 24, 35–48.
«Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень»
18 красавіка, калі ў Беларусі быў прызначаны Рэспубліканскі суботнік, у Гомелі прайшоў наступны этап добраўпарадкавання Прудкоўскіх могілак. Своеасаблівы міжканфесійны суботнік правялі Гомельская юдэйская рэлігійная супольнасць «Бэйт Яакаў», абласная габрэйская супольнасць «Ахдут», дзяржаўнае прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і хрысціянскія вернікі, у тым ліку скаўты гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці.
18 красавіка Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай акадэміі сацыяльных навук. У сваёй прамове да іх Пантыфік спаслаўся на Нагорнае казанне Хрыста і адзначыў, што “і сёння сярод патрабуючых братоў ёсць тыя, хто пакутуе ад трагедыі сучасных форм рабства, прымусовай працы, прастытуцыі, гандлю органамі, наркотыкаў”.