Адмаўленне адметнасцяў паміж поламі з’яўляецца праблемай, а не рашэннем, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 15 красавіка. Сваю катэхезу Пантыфік прысвяціў узаемадапаўняльнасці і адметнасцям, якія існуюць паміж мужчынам і жанчынай.
Ужо ў бліжэйшы час павінна пачацца гістарычнае аб’яднанне праваслаўя ва Украіне, якое закладзе фундамент для стварэння мясцовай Царквы. Размова ідзе пра Украінскую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву і Украінскую Праваслаўную Царкву Кіеўскага Патрыярхата. Згода існуе з абодвух бакоў, таму працэс аб’яднання можа пачацца ў хуткасці пасля Вялікодных святаў.
14 красавіка памёр італьянскі кардынал Рабэрта Тучы. Іерарх адышоў у вечнасць за тыдзень да свайго 94-годдзя ў Рыме. Кардынал Тучы паходзіў з Неапаля. У 15 гадоў уступіў у навіцыят Таварыства Езуса. Вывучаў філасофію і тэалогію. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 24 жніўня 1950 г. Праз некалькі гадоў пачаў супрацоўнічаць з езуіцкім італьянскім часопісам «La Civiltà Cattolica». У перыяд паміж 1959-1973 гг. займаў пасаду яго галоўнага рэдактара.
«Паслаў Бог Сына, каб свет быў збаўлены праз Яго»
Тры падарожжы за межы Ватыкана, два з якіх у межах Італіі, чакаюць Святога Айца Францішка ў бліжэйшыя месяцы. 14 красавіка была апублікавана афіцыйная праграма мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка на красавік-чэрвень.
Кардынал Джасцін Фрэнсіс Рыгалі, былы ватыканскі дыпламат, а ў 2003-2011 гадах арцыбіскуп Філадэльфіі, у нядзелю 19 красавіка 2015 г. адзначыць свой 80-гадовы юбілей. Па дасягненні гэтага ўзросту ён згубіць права на галасаванне падчас канклаву. Калегія кардыналаў налічвае зараз 225 членаў, з якіх 121 могуць удзельнічаць у магчымым выбары Пантыфіка.
Святы Айцец скіраваў пасланне на 52-і Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Ён адзначаецца ў Касцёле па традыцыі ў ІV Велікодную нядзелю, якая прыпадае сёлета на 26 красавіка. “Выхад – фундаментальны досвед паклікання” – такі загаловак носіць дакумент.
Тыдзень Божай Міласэрнасці для вернікаў Іўя быў насычаны рознымі падзеямі: пачаўся і працягнуўся наведваннем шматлікіх хворых у розных шпіталях Іўеўскага раёна, а скончыўся канцэртам з удзелам ансамбля «Рафіка» і выступам маладога музыкі Антонa Шукава.