Няўпэўненыя ў заўтрашнім дні, засмучаныя, стомленыя… Спакой вам! Усе нашыя праблемы ўжо неістотныя, бо да нас прыйшоў Уваскрослы Хрыстус. Аб’явіўся і прынёс з сабой усё тое, што было патрэбна кожнаму спрагнёнаму сэрцу.
13 сакавіка 2015 года ў Рыме Святы Айцец Францішак абвясціў Юбілейны Святы Год, у цэнтры якога будзе Божая Міласэрнасць. Год Міласэрнасці распачнецца 8 снежня 2015 года.
ХVIII ст. — залатое стагоддзе асветы — скончылася сапраўдным генацыдам. У імя хвалебнай Французскай рэвалюцыі, дэвізамі якой былі словы «свабода, роўнасць, братэрства», на працягу некалькіх гадоў было забіта нашмат больш людзей, чым за ўвесь час крыжовых паходаў, так званых «цёмных стагоддзяў» сярэдневечча, і амаль пяці стагоддзяў дзейнасці інквізіцыі.
«Падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў, колькі хто хацеў»
16 красавіка, у чарговы дзень наведвання Вечнага горада, біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, дапаможнага біскупа дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, настаяцеляў і навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прывітаў Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Сустрэча з іерархам адбылася ў базыліцы св. Пятра.
16 красавіка адзначае сваё 88-годдзе Папа на пенсіі Бэнэдыкт ХVI. Бэнэдыкт XVI праводзіць дзень свайго нараджэння ў кляштары “Mater Ecclesiae” на тэрыторыі Ватыкана, у якім пасяліўся пасля таго, як адмовіўся ад служэння на Пасадзе св. Пятра ў 2013 г., і з якога працягвае падтрымліваць Касцёл сваёй малітвай.
Летам 2015 г. Папа Францішак наведае тры краіны Лацінскай Амерыкі – Эквадор, Балівію і Парагвай. Аб гэтым гаворыцца ў адмысловым паведамленні кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі, якое з’явілася 16 красавіка.
Ксёндз Раман Рачко, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, які ў гэтыя дні разам з семінарыйнай супольнасцю знаходзіцца ў пілігрымцы ў Рыме, дзеліцца з карэспандэнтам catholic.by сваімі ўражаннямі.
15 красавіка адышоў да вечнага Валадарства шчыры беларус, грэка-каталіцкі святар і духоўны айцец многіх адданых справе Беларушчыны навукоўцаў і людзей культуры — а. Аляксандр Надсан.