Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак можа прыехаць у Беларусь без згоды Праваслаўнай Царквы
10.04.2015 14:04

Для візіту ў Беларусь Пантыфіка ў якасці кіраўніка дзяржавы не патрэбны «дазвол» Беларускай Праваслаўнай Царквы, заявіў айцец Сяргей Лепін, старшыня сінадальнага Інфармацыйнага аддзела вышэйузгаданай Царквы. «Наш Прэзідэнт запрашае да сябе кіраўніка іншай дзяржавы, і калі гэта дзяржаўны візіт, Беларуская Праваслаўная Царква ў гэтым не прымае ніякага ўдзелу, і ніякіх “дазволаў” з яе боку ў дадзеным пытанні не патрабуецца», — заявіў праваслаўны святар, словы якога прыводзяцца на сайце church.by.

 
Супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачала пілігрымку ў Рым
10.04.2015 13:41

10 красавіка пачалася пілігрымка ў Рым навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Семінарысты, выкладчыкі і некаторыя святары Гродзенскай дыяцэзіі накіраваліся ў Вечны горад з пілігрымкай падзякі за 25 гадоў існавання семінарыі.

 
«Яна імкнулася быць духоўным чэмпіёнам»: урачыстасці пахавання с. Апалоніі Сінкевіч у Свіры
10.04.2015 13:08

9 красавіка ў парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская дыяцэзія) адбыліся ўрачыстасці пахавання с. Апалоніi Сімеоны Сінкевіч з Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыi.

 
Гамілія на Нядзелю Божай Міласэрнасці (12 красавіка)
10.04.2015 12:22

Велікодная нядзеля прынесла свету радасную, поўную надзеі вестку аб таямніцы перамогі жыцця над смерцю. Гэтая ж нядзеля прыносіць нам праўду аб Божай міласэрнасці.

 
«Цяпер, о Пане, дазволь адысці сваёй слузе ў супакоі»: урачыстасці пахавання с. Агаты Пачобыт
10.04.2015 11:15

9 красавіка ў парафіі Св. Антонія Падуанскага і Аб’яўлення Пана ў Каменцы (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся ўрачыстасці пахавання с. Агаты Пачобыт з супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Сястра Агата пражыла 87 гадоў, з якіх 25 правяла ў законнай супольнасці. Адышла ў вечнасць 7 красавiка.

 
10 красавіка — Пятніца ў актаве Вялікадня
10.04.2015 03:00

Пятніца ў актаве Вялікадня

1 чыт. Дз 4, 1-12; Пс 118 (117), 1-2 і 4. 22-24. 25-27а.
Ев. Ян 21, 1-14.

 
Ян 21, 1-14
10.04.2015 03:00

«Езус падышоў, узяў хлеб і падаў ім, і таксама рыбу»

 
Гомельцаў навучаць распісваць велікодныя яйкі
09.04.2015 22:04

9 красавіка ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля адкрылася выстава прыватнай калекцыі «Разьба па шкарлупіне страусіных яек», дзе прадстаўлены работы майстра Дзмітрыя Дзенісенкі з Украіны.

 
Пантыфік абвесціць Доктарам Касцёла армянскага святога
09.04.2015 13:24

12 красавіка Папа Францішак узначаліць літургію з нагоды стагоддзя «Вялікага ліхадзейства» — сістэматызаванага фізічнага знішчэння армян на тэрыторыях, падкантрольных Асманскай імперыі, у перыяд з 1915 па 1918 гг. Літургія ў армянскім абрадзе пройдзе ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.

 
У ЗША узрос лік ахвотных стаць каталіцкімі святарамі
09.04.2015 12:33

595 мужчын, як чакаецца, стануць святарамі Каталіцкага Касцёла ў ЗША у 2015 годзе. Гэта на 24,7 % больш, чым мінулагодні паказчык — 477 чалавек.

 
<< Першая < Папярэдняя 881 882 883 884 885 886 887 888 889 890 Наступная > Апошняя >>

Старонка 884 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.