Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Літургія Мукі Пана адбылася ў катэдральным касцёле Віцебска
04.04.2015 15:51

3 красавіка, у Вялікую пятніцу, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў літургію Мукі Пана. Вялікая пятніца – адзіны дзень, калі не цэлебруецца Эўхарыстыя, у гэты дзень асаблівай задумы і засяроджанасці вернікі разважаюць над мукай і збаўчай смерцю Езуса Хрыста на крыжы.

 
Літургія Вялікай пятніцы прайшла ў пінскай катэдры (+фота)
04.04.2015 11:58

Вечарам 3 красавіка парафіяне і святары горада Пінска і ваколіц сабраліся ў пінскай катэдральнай базыліцы на Літургію Вялікай пятніцы. Набажэнства ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Літургія Мукі Пана ў Гродне: Хрыстовае “Прагну” гучыць і сёння з вялікай моцай
04.04.2015 10:52

У Вялікую пятніцу 3 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшла літургія Мукі Пана. У гэты дзень Касцёл не цэлебруе Эўхарыстыі, вернікі адаруюць крыж Езуса з усведамленнем уласнага крыжа і гатоўнасцю падняць яго па прыкладзе Збаўцы.

 
4 красавіка — Вялікая субота
04.04.2015 03:00

Вялікая субота

Пасхальная Вігілія

1 чыт. Быц 1, 1 – 2, 2 альбо (карац.) Быц 1, 1. 26-31а;
Пс 104 (103), 1-2а. 5-6. 10 і 12. 13-14. 24 і 35с альбо Пс 33 (32), 4-5. 6-7. 12-13. 20 і 22.
2 чыт. Быц 22, 1-18 альбо (карац.) Быц 22, 1-2. 9а. 10-13. 15-18; 
Пс 16 (15), 5 і 8. 9-10. 11.
3 чыт. Зых 14, 15 – 15, 1а; Пс Зых 15, 1b-2. 3-4. 5-6. 17-18.
4 чыт. Іс 54, 5-14; Пс 30 (29), 2 і 4. 5-6. 11 і 12а і 13b.
5 чыт. Іс 55, 1-11; Пс Іс 12, 2-3. 4bcd. 5-6.
6 чыт. Бар 3, 9-15. 32 – 4, 4; Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11.
7 чыт. Эзх 36, 16-17а. 18-28; Пс 42 (41), 3. 5bcd; 43 (42), 3. 4
альбо (калі цэлебруецца хрост): Іс 12, 2-3. 4bcd. 5-6
альбо Пс 51 (50), 12-13. 14-15. 18-19.
8 чыт. Рым 6, 3-11; Пс 118 (117), 1-2. 16-17. 22-23. 
Ев. Мк 16, 1–7.

 

 
Вялікая субота
04.04.2015 03:00

 Вялікая субота
У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.
Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў. Пачынаецца яна з Літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала — вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі. Затым спяваецца старадаўні грыгарыянскі спеў Exsultet, у якім абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана, пасля чаго ў Літургіі Слова, значна больш працяглай, чым звычайна, Касцёл разважае пра цуды, ад стварэння свету ўчыненыя Богам дзеля збаўлення чалавецтва. Трэцяя частка Вігіліі — гэта Літургія Хросту. Нарэшце, адбываецца Эўхарыстычная Літургія.

 
Мк 16, 1–7
04.04.2015 03:00

«Езус Назаранін, укрыжаваны, уваскрос»

 
Вялікая субота — чаканне ўваскрасення Збаўцы
04.04.2015 00:22

У Вялікую суботу вернікі прабываюць каля гробу Пана, разважаючы пра муку і смерць Збаўцы, а асабліва пра Яго сыход у адхлань. У шчырым посце і гарачай малітве вернікі чакаюць Уваскрасення Збаўцы.

 
Цішыня і засяроджанасць — літургія Мукі Пана адбылася ў мінскай архікатэдры
04.04.2015 00:04

Вечарам у Вялікую пятніцу, 3 красавіка, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася літургія Мукі Пана. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у ёй прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і шматлікія вернікі горада.

 
Cвятая Імша Вячэры Пана ў Пінску: фотарэпартаж
03.04.2015 23:50

Пасхальны Трыдуум у пінскай катэдры 2 красавіка біскуп Антоні Дзям'янка распачаў, як і ва ўсім Каталіцкім Касцёле, святой Імшой Вячэры Пана, што цэлебравалася на ўспамін устанаўлення двух сакрамэнтаў: Эўхарыстыі і святарства.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас набажэнства Вялікай пятніцы
03.04.2015 22:01

Мінскі архікатэдральны касцёл, 3 красавіка 2015 г.

Крыж Хрыста – гэта не канец, але пачатак

 
<< Першая < Папярэдняя 891 892 893 894 895 896 897 898 899 900 Наступная > Апошняя >>

Старонка 891 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.