Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Каля 400 чалавек удзельнічала ў Крыжовым шляху вуліцамі Вялікай Бераставіцы
30.03.2015 15:37

29 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, каля 400 чалавек прайшлі вуліцамі Вялікай Бераставіцы, даючы сведчанне сваёй веры ў Езуса Хрыста і паказваючы Яму сваю любоў.

 
Шчаслівае сужэнства. 10 прычын для таго, каб пражыць перыяд заручын у чысціні (ІІ)
30.03.2015 15:34

Тэма перадсужэнскай чысціні з’яўляецца вельмі вострай і актуальнай. Паводле статыстычных дадзеных, у еўрапейскіх краінах планка пачатку палавых аднасінаў да шлюбу паніжаецца, разам з павелічэннем колькасці абортаў сярод непаўналетніх і маладых самотных маці. Лічбы кажуць, што тут каля 50% хлопцаў і 35% дзяўчат маюць сексуальны досвед да 17 гадоў.

 
Крыжовы шлях вуліцамі горада адбыўся ў Гродне: размова душы з Богам
30.03.2015 15:11

28 сакавіка сотні маладых людзей і вернікі Гродна прынялі ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада. Гэты паход вернікаў за крыжам, калі яны мелі магчымасць перажыць таямніцу мукі і смерці Хрыста, праходзіў у Гродне па традыцыі ў суботу перад Пальмовай нядзеляй.

 
У гродзенскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі распазнання паклікання
30.03.2015 15:03

27-29 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбываліся чарговыя рэкалекцыі распазнання паклікання. У сустрэчы ўдзельнічалі маладя людзі з усёй дыяцэзіі – 32 чалавекі. Канферэнцыі, святая Імша, адарацыя, ранішняя і вячэрняя малітвы, сакрамэнт пакаяння дапамагалі ўдзельнікам на працягу гэтых дзён разважаць над сваёй дарогай жыцця i пазнаваць саміх сябе.

 
У Ракаве на Пальмовую нядзелю адбыўся Крыжовы шлях вакол касцёла
30.03.2015 14:34

На ранішнюю Імшу Пальмовай нядзелі 29 сакавіка ў  парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве сабралася амаль удвая большая колькасць вернікаў, чым звычайна. Пасля Імшы вакол касцёла адбыўся Крыжовы шлях.

 
Інсцэнізаваны Крыжовы шлях па вуліцах мястэчка адбыўся ў Сапоцкіне: дарога да сапраўднага супакою
30.03.2015 14:16

27 сакавіка ў Сапоцкіне адбыўся інсцэнізаваны Крыжовы шлях вуліцамі мястэчка. Набажэнства падрыхтавала моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча разам з сёстрамі серафіткамі з Супольнасці Сясцёр Маці Божай Балеснай.

 
Святы Айцец узначаліць набажэнствы Вялікага тыдня
30.03.2015 13:51

Урачыстасць Пальмовай нядзелі на плошчы св. Пятра пад кіраўніцтвам Папы Францішка 29 сакавіка распачала святкаванне Вялікага тыдня ў Ватыкане, галоўныя набажэнствы якога ўзначаліць сам Пантыфік.

 
Біскуп Алег Буткевіч на Пальмовую нядзелю: «Мы маем магчымасць, каб даць Богу шанец праявіць сваю моц у нашым жыцці»
30.03.2015 12:54

29 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, якая распачынае ў Касцёле Вялікі тыдзень, шматлікія вернікі Віцебска сабраліся ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага на ўспамін урачыстага ўезду Езуса Хрыста ў Ерузалем. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Пальмовая нядзеля з удзелам шматлікіх маладых вернікаў прайшла ў Гродне: ісці супраць цячэння і прымаць адважныя рашэнні
30.03.2015 12:00

29 сакавіка моладзь Гродна і ваколіц, адказаўшы на запрашэнне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, прыбыла на пабернардынскі ўзгорак, каб разам перажыць Дзень моладзі. Ужо на працягу 30 гадоў, па волі святога Яна Паўла ІІ, Пальмовая нядзеля з’яўляецца Сусветным днём моладзі. Гэта нагода і запрашэнне, каб паглыбіць веру і задумацца над прыгажосцю Евангелля, каб аднавіць у сабе запал і пайсці за Хрыстом.

 
Віцебскія ўдзельнікі «Легіёна Марыі» аднавілі прысягу Маці Божай
30.03.2015 11:53

28 сакавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся ўрачысты сход Легіёна Марыі Віцебскай курыі — Acies. У межах сходу адбылася святая Імша, на якой легіянеры аднавілі прысягу Маці Божай.

 
<< Першая < Папярэдняя 891 892 893 894 895 896 897 898 899 900 Наступная > Апошняя >>

Старонка 898 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.