Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пра традыцыі асвячэння велікодных страваў
03.04.2015 14:28

Згодна са шматвяковай традыцыяй, пасля рэзурэкцыйнай святой Імшы, якая звычайна цэлебравалася вельмi рана ў нядзелю, адбывалася цырымонiя асвячэння ежы на святочны стол. Вяртаючыся дадому, сям’я сядала за ўрачыстае снеданне, якое, як i сама ежа, называлася «свячонае».

 
Папа Францішак цэлебраваў Імшу Вячэры Пана на тэрыторыі рымскай турмы
03.04.2015 13:39

Сярод асобаў, якім Папа абмыў ногі, былі зняволеныя з Італіі, Бразіліі, Нігерыі, Эквадора – мужчыны і жанчыны, адна з якіх была з дзіцём. Святы Айцец ў традыцыйнай яму манеры не толькі абмываў ім ногі, але і цалаваў іх, а вязні не хавалі сваіх слёз.

 
Імша Вячэры Пана прайшла ў Віцебску: «Для Бога няма нецікавых справаў у нашым жыцці»
03.04.2015 13:20

Увечары 2 красавіка, у Вялікі чацвер, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ардынарый дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Вячэры Пана.

 
Літургія Вячэры Пана ў Гродне: «Езус прагне ўвайсці ў нашыя сэрцы і стацца часткаю нашага жыцця»
03.04.2015 11:35

2 красавіка, у Вялікі чацвер, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу Вячэры Пана ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. У літургіі ўдзельнічалi духавенства, навучэнцы семінарыі, кансэкраваныя асобы і вернікі Гродна.

 
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на Вялікую пятніцу 2015 г.
03.04.2015 09:03

“Менавіта гэта з’яўляецца заклікам таямніцы Вялікай пятніцы – знайсці сэнс свайго крыжа і змясціць яго ў крыжы Хрыста. Гэта збаўчая перспектыва для нас і для церпячага свету”, - адзначае біскуп Пінскі.

 
Вялікая пятніца – дзень посту і жалобы
03.04.2015 06:06

У Вялікую пятніцу Касцёл успамінае муку і смерць нашага Збаўцы Езуса Хрыста, таму хрысціяне павінны душою і сэрцам яднацца з Касцёлам у адзначэнні гэтага дня, які з’яўляецца найважнейшым у справе іх адкуплення. Хрысціяне павінны асаблівым чынам разважаць пра муку і смерць Езуса Хрыста, абуджаць у сабе найбольшую любоў да Яго і адчуваць вялікі боль за тое, што нашыя грахі прынеслі Збаўцy столькі пакутаў.

 
3 красавіка — Вялікая пятніца Мукі Пана
03.04.2015 03:00

Вялікая пятніца Мукі Пана 

1 чыт. Іс 52, 13 – 53, 12; Пс 31 (30), 2 і 6. 12-13. 15-16. 17 і 25.
2 чыт. Гбр 4, 14-16; 5, 7-9.
Ев. Ян 18, 1 – 19, 42.

 
Вялікая пятніца Мукі Пана
03.04.2015 03:00

Вялікая пятніца Мукі Пана

У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

 
Ян 18, 1 – 19, 42
03.04.2015 03:00

«Мука Пана нашага Езуса Хрыста»

 
Гамілія на ўрачыстасць Уваскрасення Пана (5 красавіка)
02.04.2015 23:45

Сёння радасны вокліч «Аллелюя, Хрыстус уваскрос!» разносіцца па ўсёй зямлі. І зноў мы становімся сведкамі Хрыста ўваскрослага, Эммануэля, Бога, які з намі.

 
<< Першая < Папярэдняя 891 892 893 894 895 896 897 898 899 900 Наступная > Апошняя >>

Старонка 892 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.