Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Колькасць каталіцкіх святароў і вернікаў у свеце павялічваецца
01.04.2015 16:35

Лік католікаў ва ўсім свеце за апошні час працягвае расці і складаў на канец 2013 года 1,253 млрд. ахрышчаных, што складае 17,7% насельніцтва планеты. Гэтыя дадзеныя змешчаны ў статыстычным штогодніку Каталіцкага Касцёла (Annuariun Statisticum Ecclesiale), які ў сакавіку 2015 года быў апублікаваны Дзяржсакратарыятам Святога Прастола.

 
Пахаванне бацькі кс. Андрэя Рылкі адбылося ў Ганцавічах
01.04.2015 16:29

1 красавіка ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах адбылося пахаванне Пятра Рылкі, бацькі кс. Андрэя Рылкі, канцлера Пінскай курыі. Пахаванне ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Сем’і панясуць крыж у рымскім Калізеі
01.04.2015 16:04

1 красавіка Службай папскіх літургічных цэлебрацый быў апубліканы спіс асобаў, якія будуць несці крыж падчас набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі. Сярод іх: тры сям’і — адна з якіх шматдзетная, а другая з усыноўленымі дзецьмі, хворыя, іракскія, італьянскія і лацінаамерыканскія законніцы, грамадзяне Сірыі, Нігерыі, Егіпту і Кітая.

 
Калегія Біскупаў
01.04.2015 14:29

Сёння мы пагаворым аб Калегіі Біскупаў. Праз біскупскае пасвячэнне і іерархічную супольнасць з Рымскім Пантыфікам і іншымі членамі кожны біскуп становіцца членам Калегіі Біскупаў, і гэтая Калегія разам са сваім cтаршынёй — Рымскім Пантыфікам — і ніколі без яго з’яўляецца суб’ектам найвышэйшай улады ў Касцёле.

 
Папа Францішак: «Хрыстус запальвае ў цемры полымя Божай любові»
01.04.2015 12:46

Увайсці ў таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста, а не абмяжоўвацца толькі ўспамінам пра яе, заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 1 красавіка. Катэхезу Пантыфік прысвяціў значэнню Святога Пасхальнага Трыдуума, які пачнецца 2 красавіка – у Вялікі чацвер – Імшой Вячэры Пана.

 
Прызначаны новы прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі
01.04.2015 12:28

31 сакавіка Папа Францішак прызначыў прэфектам Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кардынала Джузэпэ Версальдзі, які да гэтага часу быў старшынёй Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы.

 
Падзеі, якія чакаюць Касцёл у Віцебскай дыяцэзіі
01.04.2015 12:12

31 сакавіка ў будынку Віцебскай дыяцэзільнай курыі адбылася прэс-канферэнцыя біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, падчас якой іерарх распавеў аб асноўных падзеях, што пройдуць у Віцебскай дыяцэзіі на працягу гэтага года.

 
Біскуп Алег Буткевіч: «Важна, каб людзі адчулі патрэбу ўдзелу ў літургіі»
01.04.2015 11:54

Падчас прэс-канферэнцыі, што прайшла 31 сакавіка ў будынку Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі, віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч, распавядаючы аб набажэнствах Святога Пасхальнага Трыдууму, адзначыў, што вельмі важна, каб людзі адчулі патрэбу ўдзелу ў літургіі, нагадаўшы, што зараз модна казаць, што я «маю Бога ў сэрцы».

 
Велікодныя віншаванні біскупа Пінскай дыяцэзіі на Вялікдзень 2015 г.
01.04.2015 11:36

“Уваскрослы Хрыстус вярнуў нам жыццё, страчанае праз першародны грэх першых продкаў. Мы маем магчымасць цяпер пілігрымаваць з Хрыстом праз штодзённасць у вечнасць. Жадаю ўсім вам глыбокай веры, жывой надзеі і бясстрашнай любові”, - піша біскуп Антоні Дзям’янка.

 
Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіч з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана 2015 г.
01.04.2015 11:35

«У святы Уваскрасення Пана жадаю вам, каб вера ў Хрыста, які ёсць з намі і жыве ў нас, стала крыніцай глыбокай унутранай радасці, моцы духа, мужнасці і стойкасці ў добрым. Нам нельга стамляцца сведчыць аб надзеі, якая ёсць у нас», — піша біскуп Гродзенскі.

 
<< Першая < Папярэдняя 891 892 893 894 895 896 897 898 899 900 Наступная > Апошняя >>

Старонка 895 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.