Дваццаты па ліку крыж з'явіўся на Святой Гары ў Ашмянах, які ўсталявалі вернікі 29 сакавіка, на Пальмовую нядзелю.
Дарагія святары, вочы, рукі, сэрца і душа якіх асаблівым чынам перажывае таямніцу Эўхарыстыі і перадае яе людзям, у Вялікі чацвер — дзень устанаўлення святарства — віншуем вас і дзякуем Богу за вашае пакліканне.
2 красавіка 2005 года заўсёды імклівы, актыўны і малады духам Папа Ян Павел ІІ далучыўся да тых, перад кім адкрываюцца дзверы Божага Валадарства.
Праз Пасхальную таямніцу Хрыстус здзейсніў справу адкуплення чалавецтва і дасканала праславіў Бога. Менавіта таму Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Пана з’яўляецца кульмінацыяй усяго літургічнага года. Як нядзеля займае цэнтральнае месца ў тыдні, так урачыстасць Пасхі з’яўляецца вяршыняю літургічнага года.
Вялікі чацвер.
Імша Хрызма.
1 чыт. Іс 61, 1-3а. 6а. 8b-9; Пс 89 (88), 21-22. 25 і 27.2 чыт. Ап 1, 5-8.Ев. Лк 4, 16-21.
Святы Пасхальны Трыдуум
Імша Вячэры Панскай.
1 чыт. Зых 12, 1-8. 11-14; Пс 116B (115), 12-13. 15-16bc. 17-18.2 чыт. 1 Кар 11, 23-26.Ев. Ян 13, 1-15.
Вялікі чацвер
Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.
«Дарэшты палюбіў іх»
1 красавіка каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які па традыцыі рыхтуе парафіяльная моладзь. У набажэнстве прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які затым цэлебраваў у парафіі святую Імшу.
31 сакавіка па запрашэнні Кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майры Моры Апостальскі Нунцый у Беларусi арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза з мэтай абмену інфармацыяй і ацэнкі візіту ў Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна, які адбыўся з 12 па 15 сакавіка бягучага года.
Мінск, 1 красавіка 2015 г.
Здрада і навяртанне