“Праўда ўваскрасення Хрыста з’яўляецца падмуркам хрысціянскай веры. Яна гарантыя нашага ўваскрашэння, дае надзею і падтрымку ў жыццёвых цяжкасцях. Яна таксама нагадвае нам, што варта жыць, бо перад намі перспектыва шчаслівай вечнасці”, – адзначае Мітрапаліт.
Вялікі панядзелак
1 чыт. Іс 42, 1-7; Пс 27 (26), 1. 2. 3. 13-14.Ев. Ян 12, 1-11
Выбіраць шлях пакоры, а не поспеху, заклікаў Папа Францішак падчас урачыстасці Пальмовай нядзелі 29 сакавіка ў Ватыкане. Святы Айцец адзначыў, што шлях пакоры - гэта служэнне іншым і, у першую чаргу, тым, хто церпіць пераслед толькі таму, што з’яўляецца хрысціянінам, а шлях поспеху – мірскі падыход, які базуецца на ганарыстасці і славалюбстве.
27 сакавіка вернікі са Смаргоні мелі магчымасць узяць крыж уласнага жыцця і прайсці за Панам вуліцамі горада, разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху.
Гродна, 29 сакавіка 2015 г.
29 сакавіка католікі святкуюць Пальмовую нядзелю. У гэты дзень у касцёлах праходзяць урачыстыя службы з асвячэннем галін, з якімі вернікі прыходзяць у святыні. У гомельскай парафіі ў Пальмовую нядзелю правялі Крыжовы шлях вакол касцёла з сапраўднымі пальмамі, знойдзенымі ў Беларусі.
«Колькі разоў мы здраджваем Хрысту дзеля грошай, выгоды, у тым ліку палітычнай выгоды? Колькі разоў мы з'яўляемся патэнцыйнымі Юдамі? — былі пытанні Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці падчас гаміліі на Імшы ў Пальмовую нядзелю ў мінскай катэдры 29 сакавіка.
«Чаму Езус уехаў у Ерузалем не на кані, а на восліку?» — запытаўся ў самых малодшых вернікаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас Імшы для дзяцей на Пальмовую нядзелю 29 сакавіка ў мінскай архікатэдры.
29 сакавіка 2015 г., мінскі архікатэдральны касцёл"Гасанна" і "ўкрыжуй"