Любоў заўсёды можа змяніць чалавека - гаворыцца ў пасланні, якое Папа Францішак перадаў вязням неапальскай турмы “Джузэпэ Савіо”, якую наведаў 21 сакавіка.
Мігранты – гэта не людзі другога гатунку, а цяжкая праца за малыя грошы – рабства, перад абліччам якога хрысціяне не павінны маўчаць, – аб гэтым Папа Францішак казаў на пачатку свайго візіту ў Неапаль 21 сакавіка, наведваючы яго прыгарад Шампію, які характарызуецца беднасцю, актыўнай дзейнасцю крымінальных груповак і вялікай колькасцю мігрантаў. Святы Айцец прыбыў сюды з Пампеяў у рамках пастырскага візіту ў Кампанію.
21 сакавіка Папа Францішак знаходзіцца з аднадзённым пастырскім візітам у паўднёваітальянскім рэгіёне Кампанія, у рамках якога наведвае два гарады – Пампеі і Неапаль. Сваё падарожжа Святы Айцец пачаў cа знакамітага пампейскага санктуарыя Маці Божай Ружанцовай, у які прыбыў каля 8.00 на верталёце з Ватыкана.
21 сакавіка адзначаецца 80-годдзе нараджэння Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Юбіляра павіншаваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Хіба з Галілеі прыйдзе Месія?»
Езус заахвочвае кожнага з нас, каб мы, з адвагаю перамагаючы боязь, у пакоры сэрца прынялі ўвесь цяжар клопатаў і жыццёвага досведу. Калі ж такая гадзіна у нашым жыцці яшчэ не надышла, то будзьма адважнымі, каб стаць побач з тым чалавекам, які ў сваім жыцці такую балючую гадзіну перажывае.
Выдадзены новыя літургічныя кнігі «Святы Пасхальны Трыдуум» і «Мука Пана нашага Езуса Хрыста», якія былі падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ на падставе тэкстаў, раней ухваленых Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Выданне дадзеных кніг стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.
У Гомелі ўдзельнікі неакатэхуменальнага руху, дасягнуўшы этапу «Reditio Simboli», публічна вызналі сваю веру перад усёй парафіяй.
Чалавек шмат разоў у жыцці кажа Богу: “Пане, хачу ўбачыць Езуса”. Шмат разоў, калі прыходзіць смутак, боль, расчараванне, самотнасць – нам здаецца, што Езус знікае ў нас з вачэй, што Ён далёка ад нас…