Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ва ўрачыстасць св. Юзафа адбылося ўдзяленне паслугаў лектарату і акалітату навучэнцам семінарыі ў Пінску
20.03.2015 12:12

19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, адбылося ўдзяленне паслугаў лектарату і акалітату навучэнцам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

 
Каб быць бліжэй да Бога
20.03.2015 11:47

У Пасланні да Эфесцаў святы Павел піша: «Цяпер у Хрысце Езусе вы, якія калісьці былі далёка, знаходзіцеся блізка праз КРОЎ Хрыста».

 
У Аргенціне адкрыўся новы ўніверсітэцкі касцёл
20.03.2015 11:32

Універсітэт павінен быць «арыентаваны на Бога», у Ім ён павінен чэрпаць «сваю сілу, ідэі, навучанне», гаворыцца ў відэазвароце Папы Францішка з нагоды інаўгурацыі касцёла, пабудаванага пры Аргенцінскім каталіцкім універсітэце ў Пуэрта-Мадэра. Храм, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, быў урачыста адкрыты 18 сакавіка Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Марыё Полі.

 
20 сакавіка — Чацвёрты тыдзень Вялікага посту
20.03.2015 03:00

1 чыт. Мдр 2, 1а. 12-22;
Пс 34 (33), 17-18. 19-20. 21 і 23.
Ев. Ян 7, 1-2. 10. 25-30.

 
Ян 7, 1-2. 10. 25-30
20.03.2015 03:00

«Намагаліся схапіць Яго, але яшчэ не настаў Ягоны час»

 
Імшу ў дзень свайго нябеснага заступніка цэлебраваў біскуп Юзаф Станеўскі ў гродзенскай семінарыі
19.03.2015 21:55

19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі цэлебраваў святую Імшу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Святы Юзаф з’яўляецца нябесным апекуном біскупа Станеўскага.

 
Папа Францішак наведае штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку
19.03.2015 21:22

25 верасня 2015 г. Папа Францішак наведае штаб-кватэру Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Візіт адбудзецца ў рамках святкавання 70-й гадавіны ААН.

 
Святы Пасад асудзіў тэракт у туніскім музеі
19.03.2015 21:17

Нечалавечым актам назваў Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін тэрарыстычны напад у туніскім музеі “Бардо”, учынены 18 сакавіка, у выніку якога загінулі па меншай меры 20 чалавек.

 
Ва ўрачыстасць св. Юзафа Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў парафіі ў Валожыне
19.03.2015 18:47

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Св. Юзафа ў Валожыне. У гэты дзень у валожынскім касцёле Мітрапаліт асвяціў новы бакавы алтар у гонар Езуса Журботнага.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ва ўрачыстасць св. Юзафа
19.03.2015 18:24

19 сакавіка 2015 г., Валожын, касцёл св. Юзафа

Сям’я – супольнасць любові

 
<< Першая < Папярэдняя 901 902 903 904 905 906 907 908 909 910 Наступная > Апошняя >>

Старонка 908 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.