«Каб рассеяных дзяцей Божых сабраць у адно»
Разважаючы ў Вялікі тыдзень над вядомым кожнаму шляхам Езуса, варта пастарацца быць уважлівым да кожнай хвіліны і кожнага дзеяння Пана ў дачыненні да нас, як шмат гадоў таму, так і цяпер.
Набытай па дарозе да касцёла ў бабулі, ці жанчыны, што ладзіць свой маленькі бізнэс у перадсвяточны перыяд, ці набытая ў парафіяльнай моладзі, якая цэлым гуртом рыхтавала вербачкі ўласнай фантазіі і вытворчасці? Ці, можа, фірмовая з кіёска ці крамы?
23 верасня ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча Папы Францішка і Прэзідэнта ЗША Барака Абамы, паведамілі ў Ватыкане. Падчас наведвання Пантыфікам Белага дома ён і Барак Абама працягнуць дыялог, распачаты ў Ватыкане ў сакавіку 2014 г.
Папа Францішак удзяліў благаслаўленне і выказаў словы спачування і падтрымкі сваякам забітых тэрарыстамі “Ісламскай дзяржавы” грамадзян Вялікабрытаніі. Гэта адбылося 25 сакавіка ў рамках агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.
Увечары 26 сакавіка з аматарамі здаровага ладу жыцця, якіх аб’ядноўвае рух #followminsk, у прабежцы ўдзельнічаў вядомы хрысціянскі спявак і музыка Аляксандр Патліс, які быў запрошаны арганізатарамі ў якасці госця.
25 сакавіка вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні (Гродзенская дыяцэзія) узгадалі свайго былога пробашча кс. прэлата Казіміра Шаняўскага, 10 гадоў са смерці якога прыпадае на гэты дзень. Таксама сёлета адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння святара.
26 сакавіка ў курыі Мінскай-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася сустрэча арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы ўрачыстасцяў у Будславе. Сёлетні фэст у Будславе адбудзецца 3-4 ліпеня і пройдзе пад дэвізам «Марыя – прытулак грэшных».